Эзра Уэстан Луміс Паўнд (;  — ) — амерыканскі , адзін з заснавальнікаў англамоўнай мадэрнісцкай літаратуры, выдавец і рэдактар.

Біяграфія Нарадзіўся ў штаце Айдаха. У 1908 годзе пераехаў у Лондан, дзе пазнаёміўся з Уільямам Батлерам Ейтсам і нейкі час быў яго сакратаром. Неўзабаве пачаў публікаваць свае першыя кнігі вершаў і перакладаў з італьянскіх (Гвіда Кавальканці), кітайскіх і японскіх паэтаў. Эзра Паўнд — адзін з галоўных прадстаўнікоў паэтычнага напрамку, называнага імажызмам.

У 1924 годзе пераехаў у Італію. Цягам 1930-х і 1940-х пісаў артыкулы для выданняў брытанскага фашыста Освальда Мослі, захапляўся фашызмам Беніта Мусаліні і выказваў падтрымку Адольфу Гітлеру. Шмат разоў публічна выказваўся ў антысеміцкім духу. У часе Другой сусветнай вайны працаваў на італьянскую фашысцкую прапаганду — рабіў радыёперадачы, арыентаваныя на англійскамоўную, у першую чаргу амерыканскую, аўдыторыю. У 1943 годзе падтрымаў «Італьянскую сацыяльную рэспубліку» (Рэспубліку Сало) і заставаўся ёй верны да поўнай ваеннай паразы ў 1945 годзе. Быў затрыманы італьянскімі партызанамі і перададзены амерыканскім ваенным. Быў абвінавачаны ў дзяржаўнай здрадзе, але прызнаны псіхічна няздольным паўстаць перад судом. Да 1958 года ўтрымліваўся ў псіхіятрычным шпіталі Св. Лізаветы (Вашынгтон, акруга Калумбія). Пасля вызвалення з’ехаў у Італію, дзе пражыў да смерці.

Зборнікі і цыклы «Захапленне» (1909) «Маскі» (1912) «Стары Кітай» (1915) «Lustra» (1916) «Х’ю Селвін Маберлі» (1920) «Песні» (1917—1970) «Пізанскія песні» (1948)

Беларускія пераклады Паасобныя вершы на беларускую мову пераклалі Янка Юхнавец, Андрэй ХадановічГаласы з-за небакраю: анталогія паэзіі свету ў беларускіх перакладах ХХ ст. Склад. М. Скобла. — Мн.: Лімарыус 2008. — 896 с., Лявон БаршчэўскіІ боль, і прыгажосць…: выбраныя творы паэтаў Еўропы і Амерыкі ў перакладах Лявона Баршчэўскага. — Мінск : Зміцер Колас, 2016. — 452, с. — (Бібліятэка Саюза беларускіх пісьменнікаў «Кнігарня пісьменніка»; вып. 73)., Макс ШчурАзы чытаньня.

Крыніцы

Катэгорыя:Англамоўныя паэты Катэгорыя:Паэты ЗША Катэгорыя:Фашысты ЗША Катэгорыя:Імажызм Катэгорыя:Амерыканскі калабарацыянізм Катэгорыя:Постаці антысемітызму Катэгорыя:Антыкамуністы ЗША Катэгорыя:Антысемітызм у ЗША