Марцін Райл (; , Брайтан — , Кембрыдж) — брытанскі радыёастраном, аўтар навуковых прац па вывучэнні радыёвыпрамянення Сонца, ідэнтыфікацыі квазараў, статыстычным аналізе радыёкрыніц у Сусвеце, касмалогіі. Член Лонданскага каралеўскага таварыства (1952), Нацыянальнай АН ЗША (1975). Замежны член Каралеўскай Дацкай акадэміі навук і літаратуры (1968), Амерыканскай акадэміі мастацтваў і навук (1970), АН СССР (1971). Лаўрэат Нобелеўскай прэміі па фізіцы (1974), сумесна з Энтані Х’юішам «за піянерскія даследаванні ў галіне радыёфізікі».
Біяграфічныя звесткі Скончыў Оксфардскі ўніверсітэт (1939). З 1945 года ў Кембрыджскім універсітэце (з 1957 прафесар), у 1957—1982 дырэктар Малардскай радыёастранамічнай абсерваторыі. У 1972—1982 на пасадзе Каралеўскага астранома.
У 1946 годзе Райл і Вонберг упершыню апублікавалі інтэрфераметрычныя вымярэнні астранамічных аб’ектаў у радыёдыяпазоне, хоць часам сцвярджаецца, што першыя падобныя вымярэння зрабіў у тым жа годзе Джозеф Поўсі ў Сіднейскім універсітэце. Удасканаліўшы абсталяванне, Райл змог выявіць самыя аддаленыя вядомыя на той момант галактыкі ў сусвеце.
Пры дапамозе пабудаванага ім двухантэннага радыётэлескопа даследаваў вялікі ўчастак неба і адкрыў 5 тыс. радыёкрыніц (1957). Прапанаваў метад апертурнага сінтэзу.
Літаратура
Катэгорыя:Астраномы Вялікабрытаніі Катэгорыя:Лаўрэаты Нобелеўскай прэміі па фізіцы