Джэймс Кук Браўн (, — ) — сацыёлаг, пісьменнік-фантаст, аўтар штучнай мовы лаглан.

Браўн стварыў у адносна маладым узросце настольную гульню "Кар'еры" ("Careers"), якая стала вельмі папулярнай у ЗША. Прыбытак ад вытворчасці гэтай гульні даў яму магчымасць займацца такімі не прыносячымі даходу справамі, як канструяванне моў.

У апошнія гады свайго жыцця напісаў чарнавік твора па эканоміцы, у якім ён прапаноўваў пераход ад рынку працы да рынку працоўных месцаў. У кнізе параўноўваў эканоміку са стыкоўкай касмічных караблёў, і некалькі белетрычна, рабіў вывад, што камп'ютары, якія здольны дакладна састыкаваць касмічныя караблі, здольны таксама ўпарадкаваць рынак працоўных месцаў.

Аўтар навукова-фантастычнага рамана The Troika Incident (1970).

Памёр на Вогненнай зямлі з-за сардэчнага прыступу падчас падарожжа вакол Паўднёвай Амерыкі на яхце.

Спасылкі Джэймс Кук Браўн на сайце Internet Speculative Fiction Database Біяграфія Джэймса Кука Браўна на сайце BoardGameGeek

Катэгорыя:Стваральнікі і прапагандысты моў Катэгорыя:Сацыёлагі ЗША Катэгорыя:Пісьменнікі-фантасты ЗША