Чарно́ўка — возера ў Гарадоцкім раёне Віцебскай вобласці ў басейне ракі Чарнуйка на поўдзень ад вёскі Смароднік.
Плошча паверхні возера 0,14 км², даўжыня 0,72 км, найбольшая шырыня 0,28 км. Даўжыня берагавой лініі 1,78 км. Найбольшая глыбіня возера 10,7 м, сярэдняя 3,6 м. Плошча вадазбору 63,3 км². Аб'ём вады ў возеры 0,51 млн. м³. Катлавіна возера эварзійнага тыпу, выцягнутая з поўначы на поўдзень. Схілы катлавіны умерана стромкія вышынёй 9—12 м. На вышыні 1,6 м тэраса. Берагавая лінія слабазвілістая. Берагі нізкія, забалочаныя. На возеры востраў плошчай каля 0,1 га. Найбольшыя глыбіні ў паўднёвай частцы возера. Глыбіні да 2 м займаюць каля 36 % плошчы. Дно на мелкаводдзі пясчанае, на большых глыбінях выслана гліністым ілам. Возера эўтрофнае. Расліннасць распаўсюджваецца да глыбіні 2 м. Прыбярэжная надводная расліннасць займае палосу да 30 м. Праз возера працякае рака Чарнуйка (прыток ракі Обаль).
У возеры водзяцца мянтуз, шчупак, лешч, плотка, акунь і іншыя рыбы.
Літаратура Рачэўскі А. М. Чарноўка //
Катэгорыя:Азёры Віцебскай вобласці Катэгорыя:Азёры Гарадоцкага раёна