Вікінаві́ны () — адкрытае навінавае інтэрнэт-выданне, якое вядзецца неаплачанымі добраахвотнікамі. Тэхналогія і прынцыпы напісання навінавых артыкулаў у Вікінавінах такія ж, як у іншых выданнях Фонду Вікімедыя — некамерцыйнай арганізацыі, якая падтрымлівае Вікінавіны.

Гісторыя У лістападзе 2004 года была запушчана пробная версія. У снежні 2004 года скончылася бэта-тэставанне.

30 сакавіка 2026 года Савет папячыцеляў Фонду Вікімедыя вырашыў закрыць праект Вікінавіны. Сярод ключавых прычын названы нізкі ўзровень актыўнасці супольнасці, а таксама артыкулы Вікіпедыі ў фармаце навін.

Спасылкі

Катэгорыя:Праекты Вікімедыі