Радыёрэле́йная су́вязь — від радыёсувязі, ажыццяўляемай праз прыёма-перадавальныя радыёстанцыі, размешчаныя на адлегласці прамой бачнасці антэн. Забяспечвае перадачу разнастайнай інфармацыі па вялікай колькасці каналаў (тэлефон, тэлеграф, тэлебачанне і інш.) у дэцыметровым і сантыметровым дыяпазонах хваляў.

Падзяляецца на актыўную і пасіўную. Актыўная радыёрэлейная сувязь уключае прыём, пераўтварэнне, узмацненне і перадачу радыёсігналаў радыёрэлейнымі станцыямі. Пасіўная радыёрэлейная сувязь ажыццяўляецца ў выніку змянення напрамку распаўсюджвання радыёхваль пры дапамозе люстраных антэн або іншых пасіўных адбівальнікаў.

У мэтах павелічэння адлегласці паміж радыёрэлейнымі станцыямі іх антэны усталёўваюць на вежах, а самі вежы імкнуцца размяшчаць на ўзвышэннях мясцовасці.

Першая лінія радыёрэлейнай сувязі з 5 тэлефоннымі каналамі была пабудавана ў ЗША паміж Нью-Ёркам і Філадэльфіяй у 1935 годзе.

Гл. таксама Трапасферная радыёсувязь

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Радыёсувязь