Іван Залатарэнка (; ) — нежынскі казацкі палкоўнік, наказны гетман Запарожскага войска (1654—1655).

У час вайны 1654—1667 гадоў Багдан Хмяльніцкі даручыў Залатарэнку кіраваць 20-тысячнай групоўкай казакаў у Беларусі. Дапамагаючы царскім ваяводам, Залатарэнка захапіў Гомель, Чачэрск, Новы Быхаў, Прапойск, Бабруйск, Глуск, Свіслач, Койданаў ды іншыя гарады. Жыхары панічна баяліся ягонага войска з-за жорсткага гвалту, які чынілі казакі. Залатарэнка загінуў у час аблогі Старога Быхава (восень 1655).

З асобай гетмана таксама звязана першае пісьмовае ўжыванне тэрміна «Беларусія» ў лісце да маскоўскага цара ад 29 верасня 1654 годаЛатышонак Алег. Нацыянальнасьць — Беларус. — Інстытут беларусістыкі, Беларускае гістарычнае таварыства, 2009. — С. 244. — ISBN 978-83-60456-06-4..

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Удзельнікі паўстання Хмяльніцкага Катэгорыя:Наказныя гетманы Катэгорыя:Палкоўнікі нежынскія