Іван Андрэевіч Хаванскі (? — ), князь, ваявода і палітычны дзеяч Маскоўскай дзяржавы, род якога паходзіў ад Гедымінавічаў.
Службу пачаў пры цары Міхаіле Раманаве. У 1636 г. ужо быў стольнікам, у 1659 г. атрымаў чын баярына. У час вайны 1654—1667 гадоў быў царскім ваяводам у Магілёве (1656—1658), пазней узначальваў буйную вайсковую групоўку, з якой спрабаваў заняць заходнія землі ВКЛ, але пацярпеў шэраг няўдач (1660, 1661, 1664). Пасля разгрому Меднага бунту ў Маскве ўзначальваў галоўную следчую камісію. Пакараны смерцю (1682) за спробу выкарыстаць чарговае стралецкае паўстанне ва ўласнай барацьбе за ўладу.
Гл. таксама Бітва пад Друяй
Літаратура
Катэгорыя:Военачальнікі Расіі Катэгорыя:Абезгалоўленыя Іван Андрэевіч Катэгорыя:Ваяводы пскоўскія