Ге́нрык А́дам Алякса́ндр Пій Сянке́віч (; , в. Воля-Акшэйска на Падляшшы, тагач. Лукаўскі пав. Люблінскай губ. — , Вевэ, Швейцарыя), польскі пісьменнік, лаўрэат Нобелеўскай прэміі 1905 года«Because of his outstanding merits as an epic writer», Literacka Nagroda Nobla 1905 (en); w wielu źródłach błędnie podawane jest, że Sienkiewicz dostał Nobla za Quo Vadis..

Біяграфія Нарадзіўся ў сяле Воля Акшэйская на Падляшшы. Паходзіў з вонкавай шляхты. Бацька пісьменніка родам з татараў, якія пасяліліся на тэрыторыі Вялікага Княства Літоўскага падчас кіравання Вітаўта. Толькі ў XVIII ст. яны перайшлі з ісламу ў хрысціянства. Маці была з беларускай шляхецкай сям’і. Скончыў гімназію ў Варшаве і ў 1866—1870 вучыўся на медыцынскім і гісторыка-філалагічным факультэтах у Галоўнай школе (з 1869 — Варшаўскі ўніверсітэт). У друку дэбютаваў студэнтам у штотыднёвіку «Przegląd Tygodniowy». З 1873 сталы фельетаніст «Gazeta Polska». З 1874 ведаў літаратурным аддзелам штотыднёвіка «Niwa», пазней з 1882 рэдактар кансерватыўнай газеты «Słowo».

У 1881 уступіў у шлюб з Марыяй Шэткевіч, якая памерла ад сухотаў у 1885 (засталося двое дзяцей). У 1888 ананімны прыхільнік падаў яму 15 тысяч рублёў, на якія Сянкевіч стварыў фонд імя сваёй памерлай жонкі, выплачваў стыпендыі хворым сухотамі дзеячам культуры. Другі шлюб з Марыяй Валадковіч (1893) скончыўся разводам па ініцыятыве жонкі (1895). У 1904 уступіў у шлюб з Марыяй Бабінаю.

Наведаўшы ЗША (1876—1879), апублікаваў «Лісты з вандравання» (1876—1878). Пасля вяртання ў Еўропу некаторы час жыў у Парыжы, 1879 г. быў у Львове, затым пабываў у Венецыі і Рыме. З таго часу шмат падарожнічаў, часта змяняючы месца жыхарства (Аўстрыя, Англія, Італія, Літва, Францыя, Швейцарыя, 1886 — Румынія, Балгарыя, Турцыя, Грэцыя, 1891 — Егіпет і Занзібар і інш.).

Пасля 1900 зблізіўся з партыяй «Народная дэмакратыя», падтрымліваў згодніцкі лагер у Думе, які разлічваў на аўтаномію Польскага каралеўства ў складзе Расійскай імперыі. З пачаткам Першай сусветнай вайны з’ехаў у Швейцарыю. Узначаліў Камітэт дапамогі ахвярам вайны ў Польшчы.

Пасля смерці ў Вевэ яго цела спачатку было пахавана ў тутэйшым каталіцкім храме, у 1924 перанесена ў Варшаву і пахаванае ў падмурках кафедральнага сабора Святога Яна.

Творчасць Першая аповесць — «Дарэмна» (1872). Тэма ранніх аповесцей, апавяданняў і навел — цяжкае жыццё польскага сялянства; у зборніку «Гумарэскі з партфеля Варшылы» (т. 1—2, 1872—73) выказаў погляды пазітывістаў. Найбольш вядомы твор 1880-х г. — гістарычная трылогія: раманы «Агнём і мячом» (1883—84), у якім паказана казацкая вызваленчая вайна 1648—54, «Патоп» (1884—86) пра вызвольную барацьбу народаў Рэчы Паспалітай супраць шведскай інтэрвенцыі 1655—56 і «Пан Валадыёўскі» (1887-88) пра барацьбу з турэцкім нашэсцем у 1672-73. У рамане «Quo vadis?» (1895—96, Нобелеўская прэмія 1905) паказаў барацьбу ранніх хрысціян з дэспатызмам Нерона. Раман «Крыжакі» (1897—1900) — эпапея барацьбы славян супраць Тэўтонскага ордэна на мяжы 14-15 ст. На рамане «Віры» (1909-10) адбілася негатыўнае стаўленне пісьменніка да рэвалюцыі 1905-07 у Расіі. Аўтар псіхалагічных раманаў «Без догмату» (1889-90), «Сям’я Паланецкіх» (1893-94), шматлікіх аповесцей, літаратурна-крытычных прац і інш.

Творы Stary sluga (1875) Hania (1876) Selim Mirza (1876) Szkice węglem (1877) Янка-музыкант // Janko muzykant (1879) Z pamiętnika poznańskiego nauczyciela (1879) Za chlebem (1880) Bartek Zwycięzca (1882) Ogniem i mieczem (1883—1884) Potop («Патоп», 1884—1886) Pan Wołodyjowski (1887—1888) Quo vadis? (1894—1896) Крыжакі // Krzyżacy (1897—1900) Bez dogmatu (1889—1890) Rodzina Połanieckich (1893—1894) Na polu chwały (1903—1905) W pustyni i w puszczy (1912) Legiony (1914)

Беларускія пераклады Бартэк пераможнік / Гэнрык Сенкевіч. — Вільня : выданне Беларускага выдавецкага таварыства, 1926. — 83 с. Янка-музыкант. Мн., 1938. Апавяданні. Мн., 1955. Quo Vadis: Раман / Пер. з пол. П.Татарыновіча [лацінскім шрыфтам]. — Рым: Выдавецтва «Źnič», 1956. — 476 с. Крыжакі: Раман: Для ст. шк. ўзросту / Пер. з пол. М. П. Кенькі; [Прадм. і камент. М. П. Кенькі]. — Мн.: Вытвор.-камерц. інавац. прадпрыемства «Асар», 1997. — 719 с. — (Школьная бібліятэка). Quo Vadis: Раман. / Пер. з пол. П.Татарыновіча; [Прадм., камент., транслітарацыя і рэд. В.Мартыненкі]. — Мн. : «Медысонт», 2002. — 411 с.

Літаратура

Енциклопедія українознавства (у 10 томах) / Головний редактор Володимир Кубійович. — Париж, Нью-Йорк: «Молоде Життя», 1954—1989. (укр.) Український радянський енциклопедичний словник. — Т. 3. — К., 1968.

Спасылкі Дазорца маяка. Пераклад з польскай Quo Vadis Пераклады на Беларускай Палічцы

Катэгорыя:Лаўрэаты Нобелеўскай прэміі па літаратуры Катэгорыя:Пісьменнікі Польшчы Катэгорыя:Польскамоўныя пісьменнікі