Месроп Маштоц (; каля 362, с. Хацэкац, правінцыя Тарон, каля возера Ван Арменія — ) — вучоны, асветнік, місіянер, перакладчык Бібліі, стваральнік армянскага алфавіту. Пачынальнік пісьменнасці, асветніцкага руху ў Арменіі.

Біяграфічныя звесткі Адукацыю атрымаў у мясцовых грэчаскамоўных школах. Валодаў некалькімі мовамі, у т.л. сірыйскай, персідскай, грэчаскай. Займаўся прапаведніцкай і перакладчыцкай дзейнасцю.

Прыняў манаства і прапаведаваў хрысціянства сярод армянаў-язычнікаў. Вывучыўшы гукавую сістэму армянскай мовы, склаў у 405-406 гг. армянскі алфавіт. Пераклаў са сваімі вучнямі частку Бібліі і яшчэ некаторыя філасофскія і рэлігійныя творы з сірыйскай на армянскую мову. Укараненне алфавіту спрыяла барацьбе за захаванне культурнай самастойнасці армянскага народа. Узнік асветніцкі рух, з'явілася багатая арыгінальная і перакладная літаратура. У 5 ст. многія з вучняў Маштоца сталі пісьменнікамі (Езнік, Карун, Егішэ, Харэнацы і інш.)

Аўтар кнігі хрысціянскіх павучанняў, духоўных песень ("шараканаў-пакаянняў", усяго каля 130)

Памёр у Эчміядзіне. Пахаваны ў Ашакане. Армянскай царквой прылічаны да ліку святых.

Літаратура Казіян А. Месроп Маштоц //

Спасылкі

Мень А. Библиологический словарь: В 3 т. — М.: Фонд имени Александра Меня. — 2002. Великие люди Армении — Месроп Маштоц

Катэгорыя:Нарадзіліся ў 361 годзе Катэгорыя:Святыя Армянскай апостальскай царквы Катэгорыя:Перакладчыкі Бібліі Катэгорыя:Заснавальнікі нацыянальнай пісьменнасці і літаратуры Катэгорыя:Вынаходнікі сістэм пісьма Катэгорыя:Армянскі алфавіт Катэгорыя:Мовазнаўцы Арменіі Катэгорыя:Царкоўныя дзеячы IV стагоддзя Катэгорыя:Царкоўныя дзеячы V стагоддзя Катэгорыя:Хрысціянскія святыя V стагоддзя Катэгорыя:Пахаваныя ў Арагацотне Катэгорыя:Постаці армянскай культуры Катэгорыя:Асобы на марках Катэгорыя:Асобы на манетах