Нацыянальная дзяржаўная тэлерадыёкампанія Рэспублікі Беларусь, Белтэлерадыёкампанія арганізуе і каардынуе работу сеткі тэле- і радыёвяшчання ў Рэспубліцы Беларусь. Член Еўрапейскага вяшчальнага саюза. Кампанія падтрымлівае прэзідэнцтва Аляксандра Лукашэнкі і распаўсюджвае погляды палітычнага кіраўніцтва, у тым ліку і прапаганду ў Беларусі.

Гісторыя

17 жніўня 2020 года адбыліся акцыі пратэсту і забастоўкі супраць вынікаў прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі 2020 года. Дзяржаўнае тэлебачанне таксама страйкавала, «Беларусь 1» паказваў спачатку пустую студыю, а потым паўторы старых праграм.

З-за дзяржаўнай прапаганды шматлікія журналісты вырашылі летам і восенню 2020 года пакінуць працу ў Белтэлерадыёкампаніі. Зыход прадоўжыўся і ў 2021 годзе: у студзені налічвалася больш за 100 адкрытых вакансій у Белтэлерадыёкампаніі, а па стане на чэрвень ад яе былі размешчаны ўжо 160 вакансій.

З 1993 года Белтэлерадыёкампанія была членам Еўрапейскага вяшчальнага саюзу, пакуль яе членства не было прыпынена 28 мая 2021 года па выніках паслявыбарчага маніторынгу. Абурэнне аб’яднання вызвалі сярод іншага паказы раскаянняў палітычных зняволеных, зробленых пад відавочным ціскам. 30 чэрвеня 2021 года Белтэлерадыёкампанію выключылі з Еўрапейскага вяшчальнага саюзу. У чэрвені 2022 года кампанія была ўнесена ў санкцыйны спіс ЕСВосем беларускіх кампаній патрапілі пад санкцыі Еўрасаюза.

Тэлеканалы і радыёстанцыі

У структуру НДТРК РБ уваходзяць 7 тэлевізійных каналаў, 5 каналаў радыё, 5 абласных тэлерадыёкампаній. Далей пералічаныя тэлеканалы, якія ўваходзяць у кампанію:

Асноўныя тэлеканалы «Беларусь 1» — уласны, агульнарэспубліканскі тэлеканал. Галоўны інфармацыйны тэлевізійны канал Рэспублікі Беларусь. Тэлеканал «Беларусь 1» ажыццяўляе трансляцыі асабліва важных дзяржаўных, грамадскіх і культурных мерапрыемстваў, сярод якіх святочныя канцэрты, ваенныя парады, міжнародныя фестывалі і конкурсы. «Беларусь 2» — уласны, агульнарэспубліканскі спартыўна-забаўляльны тэлеканал. Жыхары абласцей Беларусі маюць магчымасць глядзець на частаце тэлеканала «Беларусь-2» двойчы ў суткі праграмы рэгіянальных тэлекампаній.

Даступныя праз эфірны (лічбавае (DVB-T) на ДМВ, раней — аналагавае (SECAM), Беларусь 1 на МВ, Беларусь 2 на ДМВ), кабельнае і спадарожнікавае тэлебачанне на 1-й кнопцы (Беларусь 1) і на 7-й кнопцы (Беларусь 2).

Спецыялізаваныя тэлеканалы «Беларусь 3» — уласны, агульнарэспубліканскі культуралагічны тэлеканал. Аснову эфіру складае ў асноўным прадукцыя Белтэлерадыёкампаніі. У эфіры такія праекты, як «Калыханка», «Зямля беларуская», «Таямніцы душы» і іншае. Даступны праз эфірнае (лічбавае (MUX1 DVB-T) на ДМВ) і кабельнае тэлебачанне. «Беларусь 4» — уласны тэлеканал, для кожнай вобласці існуе свая версія дадзенага тэлеканала. Беларусь 4. Брэст Беларусь 4. Гомель Беларусь 4. Магілёў Беларусь 4. Віцебск Беларусь 4. Гродна Даступны праз эфірнае (лічбавае (рэгіянальны MUX DVB-T) на ДМВ) і кабельнае тэлебачанне. «Беларусь 5» — уласны, агульнарэспубліканскі спартыўны тэлеканал. Даступны праз эфірнае (лічбавае (MUX2 DVB-T2) на ДМВ) і кабельнае тэлебачанне. «НТВ-Беларусь» — беларуская ліцэнзаваная версія тэлеканала НТВ. Аснову эфіру тэлеканала «НТВ-Беларусь» складае прадукцыя тэлекампаніі НТВ, вырабленая расійскім бокам і якая прадстаўляецца Белтэлерадыёкампаніі на падставе заключанага дагавора. Гэтыя праграмы складаюць каля 80 % эфіру. Прыблізна 15 % эфіру тэлеканала займаюць серыялы і фільмы, закупляемыя Белтэлерадыёкампаніяй. Акрамя таго, тэлеканалам «НТВ-Беларусь» вырабляецца міжпраграмная прадукцыя, якая ўключае графічнае афармленне, анансаванне відэаролікаў, «Праграму перадач», «Прагноз надвор’я» і іншае. Даступны праз эфірнае (лічбавае (MUX1 DVB-T) на ДМВ) і кабельнае тэлебачанне.

Міжнародныя тэлеканалы «Беларусь 24» — уласны, міжнародны спадарожнікавы тэлеканал;

Праграмы канала з дапамогай спадарожнікаў «ABS-2», «HotBird» і «Galaxy 19» рэтранслююцца на тэрыторыі больш за 100 краін. Вяшчанне ажыццяўляецца ў фармаце 24\7 на рускай, беларускай і англійскай мовах.

Радыёстанцыі Першы Нацыянальны канал Беларускага радыё Радыёканал «Культура» Радыёстанцыя «Беларусь» Радыёстанцыя «Сталіца» Радыёстанцыя «Радыус-FM»

Структура У НДТРК Рэспублікі Беларусь уваходзяць 5 тэлерадыёкампаній абласнога ахопу: ТРК «Брэст» ТРК «Гродна» ТРК «Віцебск» ТРК «Магілёў» ТРК «Гомель»

АТН Адным з асноўных падраздзяленняў Белтэлерадыёкампаніі па вытворчасці інфармацыйных, інфармацыйна-аналітычных і дакументальна-публіцыстычных тэлеперадач з’яўляецца Агенцтва тэлевізійных навін (АТН). Штогод АТН вырабляе каля 3,5 тысячы гадзін інфармацыйных выпускаў, цыклавых праграм і спецпраектаў, якія выходзяць на тэлеканалах «Беларусь 1», «Беларусь 2», «Беларусь 3» і «Беларусь 24». Наяўнасць карэспандэнцкіх пунктаў ва ўсіх абласных цэнтрах Беларусі дазваляе АТН рыхтаваць спецыяльныя інфармацыйныя выпускі для рэгіёнаў.

Штаб-кватэра У цяперашні час большасць творчых і адміністрацыйных функцый прадпрыемства выконваецца з будынка, які знаходзіцца ў Мінску, па вуліцы Макаёнка, 9. Дом радыё знаходзіцца ў Мінску, па вуліцы Чырвонай, 4.

Цэнзура і прапаганда

Міжнародныя эксперты і беларуская апазіцыя традыцыйна называюць дзяржаўнае тэлебачанне адным з найважнейшых прапагандысцкіх інструментаў рэжыму Лукашэнкі. Яго абвінавачваюць у дэзынфармацыі, прапагандзе палітычных рэпрэсій, маніпуляцыях на выбарах і абразе крытыкаў рэжыму.

Паводле журналісткі , якая пакінула АТН падчас пратэстаў у Беларусі ў жніўні 2020 года, на тэлебачанні існавала сур’ёзная цэнзура. Напрыклад, існаваў спіс людзей, імёны якіх нельга згадваць у навінах, які ўключаў апазіцыйных палітыкаў, існаваў чорны спіс эканамістаў і палітолагаў, у якіх нельга было браць каментары, не дапушчалася ўжыванне ў сюжэтах слоў «сталінізм», «культ асобы», «ГУЛАГ». Існаванне цэнзуры таксама пацвердзіў журналіст АТН Аляксандр Лучонак, які таксама звольніўся ў пратэст на прапаганду.

Санкцыі Супрацоўнікі і топ-менеджары дзяржаўных тэлевізійных кампаній, у тым ліку Нацыянальнай дзяржаўнай тэлерадыёкампаніі Рэспублікі Беларусь, неаднаразова ўносіліся да спісу беларускіх чыноўнікаў, якім забаронены ўезд на тэрыторыю ЕС, траплялі ў спіс спецыяльна прызначаных грамадзян і заблакіраваных асоб ЗША, санкцыйныя спісы Вялікабрытаніі, Швейцарыі.

У 2022 годзе сама кампанія патрапіла ў санкцыйныя спісы Еўрапейскага саюза, Канады, Швейцарыі і Украіны.

Гл. таксама Беларускае тэлебачанне і радыё (1957) Мікалай Чырык Міхаіл Тумеля Алег Вінярскі

Спасылкі Афіцыйны сайт

Катэгорыя:Тэлекампаніі Беларусі

Катэгорыя:Прапаганда ў Беларусі Катэгорыя:Беларускія юрыдычныя асобы ў Чорным спісе ЕС Катэгорыя:Беларускія СМІ