Зубро́ўка (Hierochloe) — род кветкавых раслін сямейства .

Назва

Народныя назвы: зубрава трава, цяпалоць, тураўка (апошняя — таксама польская літаратурная назва). Ахвотна паядаюць зубры (даўней і туры), адсюль назвы.

Віды і экалогія

Род налічвае каля 30 відаў, распаўсюджаных на тэрыторыі Еўразіі і Амерыкі. Найбольш пашыраная ў Беларусі , шматгадовая трава з залаціста-жоўтымі каласкамі, вышынёй да 70 см. Расце ў шыракалістых і мяшаных лясах, на ўзлесках, паплавах, каля дарог.

Значэнне і выкарыстанне

Надземная частка, якая мае моцны пах кумарыну (свежага сена) і крыху вяжучы смак, шырока ўжываецца ў лікёра-гарэлачнай вытворчасці як араматызатар. Збіраюць пад час цвіцення (май — чэрвень). Асабліва вядомая настойка на сушаных сцяблах «Зуброўка» прывабнага зеленаватага колеру, з характэрным водарам кумарыну. Яе рэкамендуецца падаваць да халодных закусак (мяса, дзічына, паштэты, вяндліны).

Лічыцца адным з турыстычных сімвалаў Белавежскай пушчы.

Літаратура  — С. 379—380.

Спасылкі

Hierochloe // The Plant List

Катэгорыя:Травы Катэгорыя:Метлюжковыя