Экстрапаляцыя (ад — па-за, звонку, за, акрамя і — прыгладжваю, выпраўля., змяняю, мяняюExtrapolation: ethymologyInterpolate: ethymology) — адмысловы тып апраксімацыі, пры якім функцыя апраксімуецца па-за зададзенага інтэрвалу, а не паміж зададзенымі значэннямі.

Іншымі словамі, экстрапаляцыя — набліжанае вызначэнне значэнняў функцыі у кропках , якія ляжаць па-за адрэзка [, па яе значэнням у кропках .

Метады

Метады экстрапаляцыі ў многіх выпадках падобныя з метадамі інтэрпаляцыі.

Найбольш распаўсюджаным метадам экстрапаляцыі з'яўляецца парабалічная экстрапаляцыя, пры якой у якасці значэння у кропцы бярэцца значэнне мнагачлена ступені , які прымае ў кропцы зададзеныя значэнні . Для парабалічнай экстрапаляцыі карыстаюцца інтэрпаляцыйнымі формуламі.

Прымяненне

Агульнае значэнне — распаўсюджванне высноў, атрыманых з назірання над адной часткай з'явы, на іншую яго частку.

У маркетынгу — распаўсюджванне выяўленых заканамернасцей развіцця вывучаемага прадмета на будучыню.

У статыстыцы — распаўсюджванне устаноўленых у мінулым тэндэнцый на будучы перыяд (экстрапаляцыя ў часе ўжываецца для перспектыўных разлікаў насельніцтва); распаўсюджванне выбарачных дадзеных на іншую частку сукупнасці, якая не падвергнецца назіранню (экстрапаляцыя ў прасторы).

Гл. таксама

Інтэрпаляцыя Карэляцыя

Катэгорыя:Інтэрпаляцыя Катэгорыя:Матэматычны аналіз Катэгорыя:Вылічальная матэматыка