Ві́таўт — балет у 2-х дзеях Вячаслава Кузняцова. Прэм'ера адбылася 5 верасня 2013 года, адкрыла 81-ы сезон у Нацыянальным акадэмічным Вялікім тэатры оперы і балета.

Харэаграфія Харэаграфіяй і пастаноўкай спектакля займаўся народны артыст Беларусі Юрый Траян. Балетмайстарамі-рэпетытарамі былі Людміла Бржазоўская, Ігар Артамонаў, Аляксандр Мартынаў.

Пастановачная група Дырыжор-пастаноўшчык — Вячаслаў Воліч Мастак-пастаноўшчык — лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь Эрнст Гейдэбрэхт Дырыжор — Андрэй Іваноў Мастак па асвятленні — Сяргей Мартынаў

Сюжэт Лібрэта заснавана на п'есе заслужанага дзеяча мастацтваў Рэспублікі Беларусь, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі СССР Аляксея Дударава.

У першым акце паказана гісторыя сяброўства Вітаўта і Ягайлы і іх канфлікт з-за дзяўчыны Ганны. Вітаўт прадстаўляе Ганну ў якасці сваёй нявесты бацькам, але свята перапыняецца ганцамі, якія перадаюць Вітаўту запрашэнне на вяселле Ягайлы і Ядвігі. З цяжкім сэрцам збіраецца туды Вітаўт са світай і яго прадчуванні апраўдваюцца. Ягайла ўрываецца ў княжацкі замак і забівае Кейстута, забраўшы ў яго калар — сімвал уладыВітаўт.

У другім акце дзеі пачынаюцца ў замку Ягайлы. Ядвіга сустракае гасцей, але ў яе нарастае хваляванне з-за адсутнасці гаспадара. Вітаўт супакойвае яе. З'яўляецца Ягайла і яго падарункам будучай жонцы становіцца калар. Расчараваны і раз'юшаны Вітаўт становіцца вязнем Ягайлы. У астрозе яго не адпускаюць думкі пра Ганну і забойства бацькі. Між тым мроі становяцца праўдай. Ганна прыходзіць, каб вызваліць каханага. З цяжкім сэрцам пакідае Вітаўт яе на сваім месцы. Раніцай Ягайла са служкамі прыходзяць, каб пакараць смерцю Вітаўта, але яны бачаць прыгажуню-Ганну. У гэты момант Вітаўт са світай урываецца ў замак Ягайлы і вызваляе Ганну.

Фінальная сцэна паказвае Вітаўта не забойцам, а велікадушным пераможцам, які даруе Ягайлу магчымасць жыць далей.

Акцёры Вітаўт — Ягор Азаркевіч, Антон Краўчанка, Ігар Аношка Ягайла — Ягор Азаркевіч, Алег Яромкін, Юрый Кавалёў Ганна — Ірына Яромкіна, Людміла Кудраўцава, Людміла Хітрова Ядвіга — Вольга Гайко, Марына Вежнавец, Аляксандра Чыжык Кейстут — Антон Краўчанка, Ігар Аношка, Алег Турко, Дзмітрый Шэмет Бірута — Паліна Захаранкава, Дыяна Лысенка, Марына Парамонава Шут — Канстанцін Геранік, Такатошы Мачыяма, Павел Ушакоў, Аляксей Цаўко Чорны чалавек — Аляксандр Бутрымовіч, Такатошы Мачыяма, Іван Савянкоў

Узнагароды У 2015 годзе калектыў Нацыянальнага акадэмічнага Вялікага тэатра оперы і балета ўпершыню атрымаў прэмію Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь «За духоўнае адраджэнне» за ўвасабленне нацыянальна-гістарычнай тэматыкі ў спектаклях тэатра і пастаноўку нацыянальнага балета «Вітаўт».Коллектив создателей балета «Витовт» отмечен премией Президента «За духовное возрождение» . На трэцім рэспубліканскім конкурсе тэатральнага мастацтва «Нацыянальная тэатральная прэмія» «Вітаўт» перамог у чатырох намінацыях.Композитор Вячеслав Кузнецов: «Партитуры не горят»

Спасылкі

Коллектив создателей балета «Витовт» отмечен премией Президента «За духовное возрождение»

Катэгорыя:Балет у Беларусі