thumb|Камея імператара Канстанціна, сарданікс, IV стагоддзе н.э., Эрмітаж Глі́птыка (ад — выразаю, выдзёўбваю) — мастацтва разьбы на каштоўных і паўкаштоўных камянях, адзін з відаў дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва.
Вядома ў Месапатаміі, Пярэдняй Азіі, Старажытным Егіпце і Старажытным Рыме з IV тысячагоддзя да н.э. У сярэднія вякі развівалася галоўным чынам у краінах Усходу. Новы ўздым гліптыкі у эпохі Адраджэння і класіцызму. У XIX стагоддзі гэты від мастацтва прыйшоў у заняпад і на змену яму прыйшоў гем.
Разьбяныя камяні (гемы) з глыбокай старажытнасці служылі пячаткамі, кудменямі і ўпрыгожваннямі. Гемы выконваліся з мяккіх (стэатыт, гематыт, серпенцін) або цвёрдых (сердалік, халцэдон) парод каменя ўручную або з дапамогай нескладаных станкоў. Гемы з паглыбленымі выявамі называюцца інталіямі, з выпуклымі — камея.
Літаратура
Катэгорыя:Ювелірная справа Катэгорыя:Каштоўныя камяні Катэгорыя:Мастацкая разьба па каменю Катэгорыя:Дробная пластыка Катэгорыя:Рэльеф, скульптура