Нядру́жна — бяссцёкавае возера ў Полацкім раёне Віцебскай вобласці ў басейне ракі Палата, за 38 км у напрамку на паўночны ўсход ад Полацка, каля вёскі Нядружна.
Плошча паверхні 0,53 км². Даўжыня 1,5 км, найбольшая шырыня 0,45 км. Даўжыня берагавой лініі 3,48 км. Плошча вадазбору 3,25 км². Катлавіна возера выцягнутая ў напрамку з захаду на ўсход. Схілы катлавіны вышынёй 5—7 м. Берагавая лінія слабазвілістая. Берагі забалочаныя, на поўначы возера зліваюцца са схіламі катлавіны.
У возеры водзяцца шчупак, акунь, лешч, гусцяра і іншыя рыбы.
Літаратура
Спасылкі Нядружна
Катэгорыя:Азёры Полацкага раёна Катэгорыя:Бяссцёкавыя азёры Катэгорыя:Басейн Палаты