Нядру́жна — бяссцёкавае возера ў Беларусі, у Полацкім раёне Віцебскай вобласці ў басейне ракі Палата, за 6 км на поўнач ад вёскі Дрэтунь.

Плошча паверхні возера 0,6 км². Даўжыня 1,45 км, найбольшая шырыня 0,55 км. Даўжыня берагавой лініі 3,35 км. Катлавіна Нядружна рэшткавага тыпу, выцягнутая ў напрамку з паўночнага ўсходу на паўднёвы захад, размешчана сярод забалочанага лесу. Схілы катлавіны невыразныя. Берагавая лінія слабазвілістая. Берагі ўкрыты лесам і хмызняком. Ручаямі злучана з азёрамі Мелкае і Глыбокае.

Літаратура

Катэгорыя:Азёры Полацкага раёна Катэгорыя:Бяссцёкавыя азёры Катэгорыя:Басейн Палаты