Дзмітрый Данілавіч Вале́нцік (, в. Райкова, Полацкі раён — , г. Рэчыца) — палкоўнік Савецкай Арміі, удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, Герой Савецкага Саюза (1940).
Біяграфія
Дзмітрый Валенцік нарадзіўся ў сям’і селяніна. Скончыў тры класы школы, затым падрыхтоўчыя курсы рабфака, працаваў у роднай вёсцы. У 1929 годзе быў прызваны на службу ў Рабоча-сялянскую Чырвоную Армію. У 1930 годзе Валенцік уступіў у ВКП(б). У 1931 годзе ён скончыў Арэнбургскую авіяшколу, у 1936 годзе — курсы камандзіраў звёнаў пры Барысаглебскай авіяцыйнай школе лётчыкаў. Браў удзел у савецка-фінскай вайне на пасадзе камандзіра 3-й хуткаснай бамбардзіровачнай эскадрыллі 5-га асобнага хуткаснага бамбардзіровачнага авіяпалка ваенна-паветраных сіл 14-й арміі.
За час баявых дзеянняў супраць фінскіх войскаў Валенцік здзейсніў 26 паспяховых баявых вылетаў з аэрадрома Ваенга на Кольскім паўвостраве ў грыбокі тыл праціўніка на знішчэнне яго аператыўна-стратэгічнай базы пад Рованіемі. Камандаваў дзеяннямі сваёй эскадрыллі ў трох паветраных баях, падчас якіх яна збіла 5 фінскіх знішчальнікаў, страціўшы пры гэтым 2 сваіх самалёта.
Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 7 мая 1940 года за «ўзорнае выкананне баявых заданняў камандавання на фронце барацьбы з фінскімі белагвардзейцамі і праяўленыя пры гэтым адвагу і геройства» капітан Дзмітрый Валенцік быў удастоены высокага звання Героя Савецкага Саюза з уручэннем ордэна Леніна і медалі «Залатая Зорка» пад нумарам 453.
З 1941 года — на франтах Вялікай Айчыннай вайны. Са жніўня 1942 года па снежань 1944 года падпалкоўнік Дзмітрый Валенцік камандаваў 284-м бліжнебамбардзіровачным авіяпалком (з кастрычніка 1943 — 135-ы гвардзейскі бамбардзіровачны). За час вайны ён здзейсніў 115 паспяховых баявых вылетаў на бамбардзіроўшчыку «Пе-2». Прымаў удзел у баях на Паўднёва-Заходняй, Сталінградскім, 4-м Украінскім, 3-м Беларускім франтах. Удзельнічаў у Сталінградскай бітве, вызваленні Данбаса і паўночнага ўзбярэжжа Чорнага мора. Пасля заканчэння вайны Валенцік працягнуў службу ў Савецкай Арміі, скончыў курсы ўдасканалення афіцэрскага складу, служыў у Беларускай і Прыволжскай ваенных акругах. У 1955 годзе ў званні палкоўніка Валенцік быў звольнены ў запас. Пражываў і працаваў у горадзе Рэчыца Гомельскай вобласці, памёр 30 сакавіка 1969 года.
Узнагароды Быў узнагароджаны трыма ордэнамі Леніна, трыма ордэнамі Чырвонага Сцяга, ордэнамі Суворава 3-й ступені, Аляксандра Неўскага, Айчыннай вайны 1-й ступені, Чырвонай Зоркі, а таксама шэрагам медалёў.
Катэгорыя:Нарадзіліся ў Полацкім раёне
Літаратура
Герои Советского Союза: Краткий биографический словарь / Пред. ред. коллегии И. Н. Шкадов. — М.: Воениздат, 1987. — Т. 1 /Абаев — Любичев/. — 911 с. — 100 000 экз. — ISBN отс., Рег. № в РКП 87-95382 Навечно в сердце народном. 3-е изд., доп. и испр. Минск, 1984. Сорокажердьев В. В. Они сражались в Заполярье. — Мурманск, 2007.
Катэгорыя:Удзельнікі савецка-фінскай вайны Катэгорыя:Лётчыкі Вялікай Айчыннай вайны Катэгорыя:Удзельнікі Сталінградскай бітвы