Груша ляснаяДикорастущие плоды и ягоды/Шапиро Д. К., Михайловская В. А., Манциводо Н. И.—2-е изд., перераб. и доп.—Мн.: Ураджай, 1981.—159 с., 16 л. ил. (Pyrus pyraster) — від роду , часам разглядаецца як падвід .

Батанічнае апісанне

Дрэвы дасягаюць вышыні ад 8 да 20 метраў, сустракаюцца таксама кусты вышынёй ад 2 да 4 метраў. Груша лясная мае шэрую, з невялікімі лускавінкамі кару. Квітнее з красавіка па май. У адрозненне ад культурных формаў па іншаму выглядаюць галіны з шыпамі. Расліны могуць дасягаць ўзросту 100—150 гадоў.

Лісце круглявае ці авальнае, ля аснавання няяснаклінападобныя ці круглявае. Зверху яно бліскучае, зялёнае, знізу больш светлаафарбаванае.

Кветкі буйныя, белыя, 2-3 см у дыяметры, на кветканожках, сабраны ў парасонабадобныя суквецці.

Плады груша- ці шарападобныя. Смак даўкі і кіслы, годныя ў ежу толькі пасля доўгай лёжкі.

Арэал

Ад лясной грушы былі выведзеныя сотні культурных сартоў з больш мяккімі і смачнымі пладамі. Дрэва распаўсюджана ў багатых пажыўнымі рэчывамі і цёплых пойменных лясах Цэнтральнай Еўропы, а таксама ў лесастэпавай зоне Усходняй Еўропы. Культурная форма сустракаецца паўсюдна.

Распаўсюджана ў сярэдняй і паўднёвай паласе еўрапейскай часткі Расіі, у Крыму, на Каўказе, у Сярэдняй Азіі. У Беларусі сустракаецца па поўдню, у цэнтры яе можна ўбачыць радзей. На поўначы краіны грушу можна ўбачыць вельмі рэдка і расце яна большай часткай на адкрытых месцах.

Выкарыстанне

Драўніна лясной грушы цяжкая, малаэластычная, але трывалая і прыдатная да паліроўкі. Можа выкарыстоўвацца пры сталярнай, такарнай і разьбяной працы. У мінулым ужывалася як імітатар эбенавага дрэва.

У міфалогіі лясную грушу ўспрымаюць як месца «гнездавання» цмокаў, ведзьмаў і дэманаў.

Літаратура Jochen Kleinschmit (Zusammenstellung) et al.: Die Wildbirne, Pyrus pyraster (L.) Burgsd. Tagung zum Baum des Jahres am 17. und 18.3.1998 in Göttingen. Schriften aus der Forstlichen Fakultät der Universität Göttingen und der Niedersächsischen Forstlichen Versuchsanstalt, Band 125. Sauerländer, Frankfurt am Main 1998, ISBN 3-7939-5125-1. Christian Wild (Red.) et al.: Beiträge zur Wildbirne. Berichte aus der Bayerischen Landesanstalt für Wald und Forstwirtschaft, Nr. 23. LWF, Freising 1999.

Катэгорыя:Груша Катэгорыя:Флора Еўразіі Катэгорыя:Пладовыя дрэвы Катэгорыя:Расліны, апісаныя ў 1772 годзе