Цыгано́ва — возера ў Віцебскім раёне Віцебскай вобласці Беларусі ў басейне ракі Лужаснянка, на поўнач ад пасёлка Доўжа, за 1 км на поўнач ад вёскі Герасімава.
Плошча паверхні возера 0,24 км². Даўжыня 1,2 км, найбольшая шырыня 200 м. Даўжыня берагавой лініі 4 км. Катлавіна возера серпападобнай формы, моцна выцягнутая ў напрамку з поўначы на поўдзень. Берагі забалочаныя. У Цыганова ўпадае ручай з возера Лосвіда і выцякае рака Даўжанка.
Літаратура
Спасылкі Общая характеристика озёр Витебской области // Справочник «Водные объекты Республики Беларусь» Морфометрические параметры озёр Витебской области // Справочник «Водные объекты Республики Беларусь»
Катэгорыя:Азёры Віцебскага раёна Катэгорыя:Басейн Лужаснянкі