Амялі́на (, ) — вёска ў Брэсцкім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Чарнаўчыцкага сельсавета. Размешчана за 21 км на поўнач ад Брэста, за 16 км ад чыгуначнай станцыі Матыкалы.

Цэнтр сельскагаспадарчага рэспубліканскага ўнітарнага даччынага прадпрыемства «Амялінна».

Назва Фіксавалася лідскае прозвішча Амелевічhttps://www.familysearch.org/ark:/61903/3:1:3QSQ-G9F2-19K4-6?cat=2325345&i=937, горадзенскае Амельhttps://www.familysearch.org/ark:/61903/3:1:3QS7-99D3-39X9-N?i=817&cat=2325238. Ёсць літоўскае Ameliūnashttps://pavardes.lki.lt/?pv=3195cac46c870ea8627e3cd6c656b800, латышскае Amelshttps://uzvardi.lv/surname/626170.

Гісторыя Паводле пісьмовых крыніц вядома з XIX стагоддзя як вёска, цэнтр аднайменнага маёнтка — дзяржаўная ўласнасць у Брэсцкім павеце Гродзенскай губерні. У 1870 годзе адносілася да Цюхінскай сельскай грамады. У 1862 годзе пазначана ў ліку сёл Чарнаўчыцкага царкоўнага прыхода. У 1882 годзе дзейнічала царкоўна-прыходская школа. У 1897 годзе працаваў хлебазапасны магазін.

У 1905 годзе ў Турноўскай воласці Брэсцкага павета. Паводле Рыжскага мірнага дагавора 1921 года ў складзе Польскай Рэспублікі, у Турноўскай гміне Брэсцкага павета Палескага ваяводства.

З 1939 года ў складзе БССР. У Вялікую Айчынную вайну 6 вяскоўцаў загінулі, 3 прапалі без вестак.

Інфраструктура Клуб Магазін Жывёлагадоўчая ферма

Насельніцтва 247 рэвізскіх душ (1858) 66 двароў, 517 жыхароў (1897) 540 жыхароў (1905) 52 двары, 213 жыхароў (1921) 297 жыхароў (1959) 218 жыхароў (1970) 71 гаспадарка, 171 жыхар (2005)

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Чарнаўчыцкі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Брэсцкага раёна