Чо́рнае — возера ў Чашніцкім раёне Віцебскай вобласці ў басейне ракі Югна, за 21 км у напрамку на поўдзень ад Чашнікаў, за 3 км на поўнач ад аграгарадка Чарэя.
Плошча паверхні возера 0,14 км². Даўжыня 0,98 км, найбольшая шырыня 0,23 км, даўжыня берагавой лініі 2,28 км. Найбольшая глыбіня возера каля 4 м, сярэдняя 2,4 м. Аб'ём вады ў возеры 0,33 млн. м³. Плошча вадазбору 3,2 км². Катлавіна Чорнага возера тэрмакарставага тыпу, выцягнутая ў напрамку з поўначы на поўдзень. Схілы катлавіны спадзістыя, вышынёй 5—9 м, складзеныя з суглінкаў. Берагавая лінія звілістая. Берагі сплавінныя (шырыня сплавіны да 15 м). У паўночнай і паўднёвай частках пойма шырынёй ла 100 м. Дно возера выслана крэменязёмістым сапрапелем. Возера эўтрофнае, бяссцёкавае. Зарастае каля 85 % плошчы возера.
Паміж Чорным возерам і Чарэйскім пралягае аўтамабільная дарога .
Літаратура
Катэгорыя:Азёры Віцебскай вобласці Катэгорыя:Азёры Чашніцкага раёна Катэгорыя:Бяссцёкавыя азёры