Сіні́н — табліца «Адміністрацыйны падзел Кітая» () — горад, адміністрацыйны цэнтр кітайскай правінцыі Цынхай. Насельніцтва (2010 г.) — 2 208 708 чал.
Сінін знаходзіцца ў горнай мясцовасці на вышыні 2 275 м. Вядомы з канца 1 тысячагоддзя да н. э. як важнае гандлёвае месца на Вялікім шаўковым шляху. У 1949 г. стаў адміністрацыйным цэнтрам Цынхая.
У наш час Сінін з’яўляецца буйным прамысловым і транзітным цэнтрам Заходняга Кітая, што адмоўна ўплывае на мясцовую экалогію. Лічыцца адным з найбольш забруджаных гарадоў краіны.
Спасылкі Афіцыйны сайт
Катэгорыя:Гарады правінцыі Цынхай