Апалоній Родаскі () — паэт і граматык, нарадзіўся каля 290 г. да н.э. у Александрыі (па іншых звестках, у Наўкрацісе).

Твор яго «Арганаўтыка», напісаны ў духу, зусім процілеглым таму, у якім пісаліся звычайна паэтычныя творы александрыйскай школы, не меў ніякага поспеху; гэта пацягнула за сабой сварку з яго настаўнікам Калімахам, пасля чаго ён пакінуў Александрыю і адправіўся на Родас. Тут ён перапрацаваў «Арганаўтыку» і здабыў сабе неўзабаве як настаўнік і пісьменнік такую славу, што родасцы даравалі яму грамадзянства. Пазней ён вярнуўся ў Александрыю і стаў кіраўніком бібліятэкі (як пераемнік Зенадота і папярэднік Эратасфена).

Яго граматычныя сачыненні, як і некаторыя вершы, зніклі, за выключэннем некалькіх урыўкаў; захавалася толькі «Арганаўтыка», у якой больш праявілася вучонасць і стараннасць, чым паэтычны талент, хоць некаторым месцам нельга адмовіць у паэтычнай прыгажосці.

Рымляне вельмі высока цанілі гэты твор; Публій Тэрэнцій Варон перавёў яго, Вергілій і асабліва Валерый Флак пераймалі яго стыль; мноства каментарыяў на гэту паэму даказваюць, як рупліва ёю займаліся.

Літаратура

Тэксты і пераклады У «Loeb classical library» паэма выдадзена пад № 1, адкрыўшы серыю (нядаўна выйшла новае выданне). У серыі «Collection Budé» «Арганаўтыка» выдадзена ў 3 тамах.

Даследаванні Папаринска, Вита Ю. Жизнь и творчество Аполлония Родосского. Рига: ЛГУ, 1989. Чистякова Н. А. Эллинистическая поэзия: Литература, традиции и фольклор. Л.: Изд-во ЛГУ, 1988, 101—118. Антипенко А. Л. Путь предков. Традиционные мотивы в «Аргонавтике» Аполлония Родосского. М.: Ладомир. 2005. 318 стр. ISBN 5-86218-417-1 Schmakeit, Iris Astrid. Appolonios Rhodios und die attische Tragödie. Gattungsüberschreitende Intertextualität in der alexandrinischen Epik : : proefschr… / door Iris Astrid Schmakeit ; Rijksuniv. Groningen Groningen, 2003—315. стар.;24 см+Stellingen (1 л.) — Рэз. нідэрл.. — Бібліягр.: стар. 292—310.

Схоліі да паэмы Выданне Меркеля і Кіля са схоліямі (1854). Новае выданне схолій апублікавана Вендэлем (1958 год).

Спасылкі

Выданне Муні (1912) (грэч.) Грэчаскі тэкст і англійскі пераклад Сітона Англійскі пераклад 1889 года Французскі пераклад Віль дэ Мірмона (1892)

Катэгорыя:Старажытнагрэчаскія паэты Катэгорыя:Паэты Старажытнай Грэцыі Катэгорыя:Паэты III стагоддзя да н.э. Катэгорыя:Філолагі Старажытнай Грэцыі