Антыёх IX Кізікскі (Кізікен) (; пам. 95 да н.э.) — кіраўнік часткі тэрыторыі дзяржавы Селеўкідаў (з 114 да н.э.). Сын Антыёха VII Сідэта і Клеапатры Тэі.
Біяграфія
Пасля смерці бацькі ў Парфіі і вяртання дзядзькі Дэметрыя II Нікатара да ўлады ў 129 годзе да н.э. маці Антыёха адправіла сына ў горад Кізік (знаходзіўся на беразе Мармуровага мора). Ад гэтага ён атрымаў сваю мянушку «Кізікскі».
Антыёх вярнуўся ў 116 годзе да н.э. у Сірыю і прад’явіў правы на прастол. Краінай тады кіраваў яго стрыечны (зводныАнтыёх VIII і Антыёх IX былі адначасова зводнымі братамі (іх маці Клеапатра Тэя спачатку выйшла замуж за Дэметрыя II, потым за Антыёха VII) і стрыечнымі (іх бацькі, адпаведна, Дэметрый II і Антыёх VII былі роднымі братамі).) брат Антыёх VIII Грып. Пачалася міжусобная вайна, у якой у 112 годзе да н.э. загінула жонка Антыёха Клеапатра, забітая па загадзе жонкі Антыёха VIII Трыфены. Праз год Антыёх разбіў брата, захапіў у палон і забіў Трыфену. Урэшце, краіна была падзелена паміж братамі. Антыёху дасталіся Келесірыя і Фінікія.
У 96 годзе да н.э. Антыёх VIII быў забіты сваім саветнікам Гераклеонам, а ў наступным годзе сын Антыёха VIII Селеўк VI Эпіфан захапіў Антыёха Кізікскага і загадаў пакараць яго смерцюMahlon H. SmithРыжов К. Все монархи мира. Древняя Греция. Древний Рим. Византия (па іншых крыніцах, Антыёх скончыў з сабой, каб пазбегнуць палону). Яго сын Антыёх X Эўсебес працягнуў барацьбу з сынамі Антыёха VIII.
Спасылкі
Катэгорыя:Селеўкіды Катэгорыя:Цары дзяржавы Селеўкідаў Катэгорыя:Кіраўнікі Азіі II стагоддзя да н.э. Катэгорыя:Цары сірыйскія