Ву́лька (, ) — вёска ў Брэсцкім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Чарнаўчыцкага сельсавета. Размешчана за 21 км на поўнач ад Брэста, за 5 км ад чыгуначнай станцыі Матыкалы.
У складзе камунальнага ўнітарнага сельскагаспадарчага прадпрыемства «Садрассвет» (цэнтр — в. Вістычы).
Гісторыя У XVIII стагоддзі вёска — дзяржаўная ўласнасць у складзе Берасцейскай эканоміі. Акрамя феадальнага чыншу, сяляне плацілі падымны падатак. Яго памер у 1767 годзе складаў 71 злоты і 12 грошаў. Другой грашовай павіннасцю на карысць дзяржавы была гіберна — падатак на ўтрыманне войска зімой. У 1767 годзе гіберна вёскі складала 31 злоты і 20 грошаў.
Пасля трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795) у складзе Расійскай імперыі, у Слонімскай, з 1797 года — у Літоўскай, з 1801 года — у Гродзенскай губернях. Уваходзіла ў склад маёнтка Кавярдзякі. У 1860 годзе належала Ф. Ягміну. У 1870 годзе цэнтр Вулькаўскай сельскай грамады.
Паводле Рыжскага мірнага дагавора 1921 года ў складзе Польскай Рэспублікі, у Матыкальскай гміне Брэсцкага павета Палескага ваяводства.
З 1939 года ў складзе БССР. У 1940—1954 гадах вёска ўваходзіла ў склад Казловіцкага сельсавета, да 8 верасня 1959 года — у склад Цюхініцкага сельсаветаРашэнне выканкома Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 8 верасня 1959 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1959, № 11..
Насельніцтва 65 рэвізскіх душ (1870) 21 двор, 124 жыхары (1876) 14 двароў, 97 жыхароў (1897) 136 жыхароў (1905) 10 двароў, 57 жыхароў (1921) 85 жыхароў (1959) 67 жыхароў (1970) 7 гаспадарак, 23 жыхары (2005)
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Чарнаўчыцкі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Брэсцкага раёна