Блюві́нічы (, ) — вёска ў Брэсцкім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Чарнаўчыцкага сельсавета. Размешчаны за 21 км на поўнач ад Брэста, за 5 км ад чыгуначнай станцыі Матыкалы.
У складзе СВК «Чарнаўчыцы» (цэнтр — в. Чарнаўчыцы).
Назва Паводле В. Жучкевіча, тапонім паходзіць ад прозвішча Блювініч.
З іншага боку — на польскай карце 1933 г. назва фігуруе як Блювэнічы (Bluwenicze).
Фіксавалася паўночналітоўскае прозвішча Блювэніс (1825 г., Салочай блізка Біржаў)http://www.pasvalia.lt/dokumentai/10858-salociu-romos-kataliku-parapijos-baznycios-1819-1827-metu-jungtuviu-metriku-knyga
Старонка: http://www.pasvalia.lt/img/full_2012.03.23_16_46_27_064.jpg.
Гісторыя Паводле пісьмовых крыніц вядомы з XV стагоддзя ў Берасцейскім старостве Троцкага ваяводства Вялікага Княства Літоўскага. Вялікі князь Казімір IV падараваў Блювінічы пану Л. Шальмічу.
Пасля трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795) у складзе Расійскай імперыі, у Слонімскай, з 1797 года — у Літоўскай, з 1801 года — у Гродзенскай губернях. Уваходзіла ў склад маёнтка Дзям’янавічы. У 1858 годзе ўладанне памешчыка Баяроўскага. У 1870 годзе вёска — цэнтр сельскай грамады, якая мела 242 дзесяціны зямлі. У 1897 годзе працавалі хлебазапасны магазін і карчма.
У 1905 годзе ў Турноўскай воласці Брэсцкага павета Гродзенскай губерні. Паводле Рыжскага мірнага дагавора 1921 года ў складзе Польскай Рэспублікі, у Турноўскай гміне Брэсцкага павета Палескага ваяводства.
З 1939 года ў складзе БССР. У Вялікую Айчынную вайну 10 вяскоўцаў загінулі.
У сакавіку 1949 года арганізаваны калгас імя Лысенкі, які аб’яднаў 27 гаспадарак з 50. У 1960-я гады ўвайшоў у калгас «Іскра». Да 1970-х гадоў дзейнічала торфапрадпрыемства «Блювінічы».
Насельніцтва 173 сялянскія душы (1858) 50 двароў, 338 жыхароў (1897) 391 жыхар (1905) 65 двароў, 389 жыхароў (1921) 66 двароў, 280 жыхароў (1940) 220 жыхароў (1959) 175 жыхароў (1970) 56 гаспадарак, 109 жыхароў (1997) 44 гаспадаркі, 185 жыхароў (2005)
Вядомыя асобы Клаўдзія Каліна (1925—1994) — беларуская пісьменніца.
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Чарнаўчыцкі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Брэсцкага раёна