Ві́стычы (, ) — аграгарадок у Брэсцкім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Чарнаўчыцкага сельсавета. Размешчаны за 12 км на поўнач ад Брэста.
Цэнтр камунальнага ўнітарнага сельскагаспадарчага прадпрыемства «Садрассвет».
Назва Фіксавалася віленскае прозвішча Вістоцкіhttps://www.familysearch.org/ark:/61903/3:1:3Q9M-CSM1-V7NR-W?i=243&cat=1647808. Ёсць латышскае Vistshttps://uzvardi.lv/surname/655694. Аснова Vyst- выкарыстоўвалася ў старажытных балцка-літоўскіх двухасноўных імёнахZ. Zinkevičius. Lietuvių asmenvardžiai. Vilnius, 2008. С. 164..
Гісторыя Паводле пісьмовых крыніц вядомы з XV стагоддзя як сяльцо — шляхецкая ўласнасць у Берасцейскім старостве Троцкага ваяводства Вялікага Княства Літоўскага. З 1471 года належала берасцейскаму падкаморыю Выганоўскаму. У XVI стагоддзі ўладанне маршалка літоўскага і старосты берасцейскага Юрыя Ільініча, пазней — Тышкевічаў. У 1678 годзе пабудаваны з цэглы касцёл цыстэрцыянцаў.
У пачатку XIX стагоддзя вёска належала памешчыку Шэміету. Пасля трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795) у складзе Расійскай імперыі, у Слонімскай, з 1797 года — у Літоўскай, з 1801 года — у Гродзенскай губернях.
У вайну 1812 года, у верасні, пры пераправе цераз р. Лясная каля вёсак Вістычы, Клейнікі і Церабунь адбылася бітва, у выніку якой загінулі 2 тыс. французскіх і 1 тыс. расійскіх салдат, а вёска згарэла.
У 1834 годзе касцёл перабудаваны ў мураваную царкву з драўлянай званіцай. Медны звон важыў больш за 5 пудоў і быў датаваны 1692 годам. Царкву наведвалі каля 4 тыс. прыхаджан з 14 навакольных вёсак, ёй належала 126 дзесяцін зямлі. У 1849 годзе Вістычы — уладанне графа Грабоўскага. У маёнтку была плаціна і 8 мастоў. У 1863 годзе ў вёсцы меліся карчма, вадзяны і ветраны млыны. Маёнткам валодаў Павел Ягмін, які за ўдзел у паўстанні 1863—1864 гадоў паводле царскага загада абавязаны быў прадаць 1/7 частку свайго маёнтка. У 1889—1890 гадах у вёсцы працавала народнае вучылішча, дзе вучыліся 61 хлопчык і 3 дзяўчынкі. У 1890 годзе маёнткам валодаў С. Ягмін, які меў тут 383 дзесяціны зямлі.
У 1905 годзе вёска ў Матыкальскай воласці Брэсцкага павета Гродзенскай губерні. Паводле Рыжскага мірнага дагавора 1921 года ў складзе Польскай Рэспублікі, у Матыкальскай гміне Брэсцкага павета Палескага ваяводства.
З 1939 года ў складзе БССР. У Вялікую Айчынную вайну 5 жыхароў загінулі. У 1940—1954 гадах вёска ўваходзіла ў склад Казловіцкага сельсавета, да 8 верасня 1959 года — у склад Цюхініцкага сельсаветаРашэнне выканкома Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 8 верасня 1959 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1959, № 11..
Інфраструктура Крама Базавая школа Бібліятэка Аддзяленне сувязі
Насельніцтва 74 жыхары (1905) 3 двары, 89 жыхароў (1921) 5 двароў, 37 жыхароў (1940) 105 жыхароў (1959) 103 жыхары (1970) 170 гаспадарак, 605 жыхароў (1997) 190 гаспадарак, 33 жыхары (2005)
Славутасці Свята-Крыжаўзвіжанская царква (1678), у цэнтры вёскі — помнік архітэктуры барока. — Вежа ўязной брамы былой сядзібы (XVIII стагоддзе) —
Старачаная спадчына Палацава-паркавы ансамбль Ягмінаў Капліца-пахавальня Ягмінаў
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Чарнаўчыцкі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Брэсцкага раёна