Нікі́фар III Ватанія́т (); каля 1002 — 10 снежня 1081) — візантыйскі імператар, які кіраваў з 1078 па 1081 гады. Ён належаў да сям’і, якая сцвярджала, што мае сваё паходжанне ад іншай візантыйскай сям’і ФокаўKazhdan, Alexander, ed. (1991), «Oxford Dictionary of Byzantium», Vol. III, Oxford University Press, page. 1479, ISBN 978-0-19-504652-6.
Нікіфар Ватаніят, паводле словаў Врыенія Малодшага, быў «адным з мужных мужоў Усходу», стаў імператарам ужо ў вельмі старэчым узросце. У пачатку 1077 года імператар Міхаіл VII зрабіў яго галоўнакамандуючым усходніх войскаў, а ў кастрычніку таго ж года Ватаніят адкрыта абвясціў пра пачатак паўстання, ачолены ім жа, і загадаў збіраць рассеяныя па Азіі войскі. З Фрыгіі ён рушыў у Віфінію, але меў вельмі мала сіл. Толькі пасля таго, як яго адкрыта падтрымаў найважнейшы горад Нікея, мяцеж стаў разрастацца і неўзабаве ахапіў усю Азію. У сталіцы Візантыі, Канстанцінопалі, таксама адбылося абурэнне. Імператар Міхаіл добраахвотна вырашыў пакінуць трон і пастрыгся ў манахі.
Авалодаўшы ўладай, Нікіфар, хоць быў ужо даволі стары, ажаніўся з прыгажуняй імператрыцай Марыяй Аланскай. Ён усяляк стараўся прыцягнуць да сябе прыхільнасць грамадзян і шчодра раздаваў падарункі. Вядома, усё гэта прывяло да таго, што выдаткі сталі далёка перавышаць даходы, і з’явіўся недахоп у грошах.
Літаратура Вриенний Никифор, «Исторические записки» М. 1997
Спасылкі
Катэгорыя:Візантыйскія імператары XI стагоддзя