Булга́рскія мовы (таксама агу́рскія, r-цю́ркскія) — група роднасных моў у складзе цюркскай моўнай сям’і, меркавана можа з’яўляцца групай найстаражытнейшай фармацыі. Усе булгарскія мовы, акрамя чувашскай, на сёння з’яўляюцца мёртвымі.

Гістарычна былі распаўсюджаныя ў такіх дзяржавах, як Імперыя гунаў, Вялікая Балгарыя, пазней — таксама ў Першым Балгарскім Царстве і Волжскай Булгарыі. Сённяшняя жывая мова-прадстаўнік гэтай моўнай групы — чувашская — распаўсюджана галоўным чынам у рэспубліцы Чувашыя, Расія.

Гісторыя і класіфікацыя Па шэрагу прыкмет булгарскія мовы супрацьпастаўляюцца астатнім цюркскім мовам. Напрыклад, савецкі лінгвіст і этнограф лічыў, што булгарскія мовы па сваёй класіфікацыі з’яўляюцца пераходнымі ад цюркскіх да мангольскіх моў.

Сучасныя звесткі пра генезіс булгарскіх моў грунтуюцца на фона-морфастатыстычнай (расійскі лінгвіст Алег МудракМудрак О. А. Развитие пратюркской системы фонем) і лексікастатыстычнай (расійскі лінгвіст Ганна Дыбо) моўных класіфікацыях.

Аналіз абодвух набораў спісаў Сводэша і ўсталяванне адноснае храналогіі генеалагічных дрэў цюркскіх моў на аснове лексіка-статыстычных звестак, праведзенае Дыбо, паказвае, што пачатак распаду цюркскай прамовы звязваецца з аддзяленнем чувашскай мовы ад іншых (што звычайна вызначаецца як аддзяленне булгарскай групы). На абодвух дрэвах адпаведны першы вузел датуецца каля −30 — 0 гг. да н.э. На думку Дыбо, гэтая з’ява непасрэдна вынікае з міграцыі часткі хуну (старажытны качавы народ, што насяляў стэп на поўнач ад Кітая) з захаду Манголіі на захад, праз поўнач Сіньцзяна на поўдзень Казахстана, да ракі Сырдар’я ў 56 г. да н.э.

Як мяркуюць іншыя даследчыкі, булгарская галіна аддзялілася ад агульнацюркскай протамовы ўжо ў 500 г. да н.э.Peter Golden, 'The Khazar Sacral Kingship' // Kathryn Von Reyerson, Theofanis George Stavrou, James Donald Tracy (eds.) Pre-modern Russia and its world: Essays in Honour of Thomas S. Noonan, Otto Harrassowitz Verlag, 2006, p. 86.

Склад Да булгарскіх моў хутчэй за ўсё адносіліся мовы, на якіх размаўлялі анагуры — цюркская племянная канфедэрацыя, якая жыла ў V—X стст. у раёне Азоўскага мора і Паўночнага Каўказа. Застаецца нявырашаным пытанне аб тым, ці паходзіць чувашская мова ад адной са старажытных моў булгарскай групы, або паходзіць непасрэдна з булгарскай галіныJohanson, 1998.

У склад булгарскай моўнай групы ўключаюцца наступныя мовы:

хазарская уласна булгарская гунская аварская чувашская

Чувашская мова з’яўляецца сучаснай формай волжска-камскай булгарскай мовы.

Асноўныя рысы Фанетыка: Захаванне адрозненняў па даўжыні галосных гукаў (кароткія і падоўжаныя); Арыгінальны вакалізм; Памякчэнне гукаў s, t у шэрагу пазіцый (у сучаснай чувашскай як шыпячыя рэфлексы); Ратацызм: пераход працюркскага r у булгарскае ŕ (для параўнання: булгарскаму -r- у астатніх цюркскіх мовах звычайна адпавядае -z-); Лямбдаізм: пераход працюркскага ł у булгарскае l (у закрытым складзе) або š (у адкрытым). У сучаснай чувашскай мове захоўваецца значная колькасць этымалагічных дублетаў; Захаванне супрацьпастаўлення ŕs і ŕ, а таксама łč і ł (у астатніх цюркскіх адбылося супадзенне ŕs з ŕ, а łč — ł); Рэалізацыя (у залежнасці ад пазіцыі) працюркскага -d- як -j- (захавалася ў сучаснай чувашскай, зліваецца з галоснымі або пераходзіць у -v-) або -z- (таксама, мажліва, і -d-, верагодна ў хазарскай), пераход -z- у -r- (больш позняе); Наяўнасць цвёрдага галоснага (унікальны нелябіялізаваны галосны гук задняга рада; пазначаецца, напрыклад, як ӑ (у чувашскай) або ъ (балгарская мова дунайскіх балгар)); У прыватнасці ў чувашскай: Супадзенне i, ɨ, ü; Абвусненне a ў першым складзе; Аглушэнне пачатковых звонкіх гукаў; Азванчэнне слабых глухіх гукаў; Пераход q > x (ужо ў часы волжска-камскай мовы);

Граматыка: Адсутнасць канчатка -lar множнага ліку (напрыклад, у сучаснай чувашскай ужываецца -sem, дыялектнае — -sam); Супадзенне давальнага і вінавальнага склонаў; Найбольш паслядоўнае адрозніванне асноў на галосны (у тым ліку рэдукаваны ə) і зычны гукі, пры абмежаванасці выкарыстання паказчыка пасэсіўнасці sɨ; Паказчыкі пасэсіўнасці, што папярэднічаюць паказчыкам ліку.

Літаратура Н. Н. Поппе. О родственных отношениях чувашского и тюрко-татарских языков. Чебоксары, 1925. Brook, Kevin Alan. 2004. Tales about Jewish Khazars in the Byzantine Empire Resolve an Old Debate. Los Muestros No. 54, pp. 27—29. Brook, Kevin Alan. 2006. The Jews of Khazaria. Lanham, MD: Rowman & Littlefield Publishers, 2nd ed. (1999. Northvale, N.J.: Jason Aronson, 1st ed. Clark, Larry. 1998. «Chuvash.» In: Johanson & Csató, pp. 434—452. Clauson, Gerard. 1972. An etymological dictionary of pre-thirteenth-century Turkish. Oxford: Oxford University Press. Décsy, Gyula. 1998. The Turkic protolanguage: A computational reconstruction. Bloomington, IN: Eurolingua. Dunlop, Douglas M. 1954. The History of the Jewish Khazars. Princeton, N.J.: Princeton University Press. Gmyrya, L. 1995. Hun country at the Caspian Gate: Caspian Dagestan during the epoch of the Great Movement of Peoples. Makhachkala: Dagestan Publishing. Golb, Norman & Omeljan Pritsak. 1982. Khazarian Hebrew Documents of the Tenth Century. Ithaca: Cornell Univ. Press. Golden, Peter B. 1980. Khazar Studies: An Historio-Philological Inquiry into the Origins of the Khazars. Budapest: Akademia Kiado. Golden, Peter B. 1998. «The Turkic peoples: A historical sketch.» In: Johanson & Csató, pp. 16—29. Johanson, Lars & Éva Agnes Csató (ed.). 1998. The Turkic languages. London: Routledge. Johanson, Lars. 1998. The history of Turkic. In: Johanson & Csató, pp. 81—125. Johanson, Lars. 1998. Turkic languages. In: Encyclopædia Britannica. CD 98. Encyclopædia Britannica Online, 5 sept. 2007. Johanson, Lars. 2000. Linguistic convergence in the Volga area. In: Gilbers, Dicky & Nerbonne, John & Jos Schaeken (ed.). Languages in contact. Amsterdam & Atlanta: Rodopi. (Studies in Slavic and General linguistics 28.), pp. 165—178. Johanson, Lars. 2007. Chuvash. Encyclopedia of Language and Linguistics. Oxford: Elsevier. Krueger, John. 1961. Chuvash Manual. Bloomington: Indiana University Publications. Liptak, Pal. 1983. Avars and Ancient Hungarians. Budapest: Akademiai Kiado. Maenchen-Helfen, Otto J. 1973. The world of the Huns: Studies in their history and culture. Berkeley: University of California Press. Menges, K. H. 1968. The Turkic languages and peoples: An introduction to Turkic studies. Wiesbaden: Harrassowitz. Paasonen, Heikki. 1949. Gebräuche und Volksdichtung der Tschuwassen. Gesammelt von Heikki Paasonen. Herausgegeben von Eino Karahka und Martti Räsänen. Helsinki: Suomalais-ugrilainen Seura (Suomalais-ugrilaisen Seuran toimituksia, vol. 94). Pohl, Walter. 1988. Die Awaren: Ein Steppenvolk in Mitteleuropa 567—822 n. Chr. Munich: Verlag C. H. Beck. Pritsak, Omeljan. 1982. «The Hunnic Language of the Attila Clan.» Havard Ukrainian Studies, vol. 6, pp. 428—476. Rashev, Rasho. 1992. On the origin of the Proto-Bulgarians. In: Studia protobulgarica et mediaevalia europensia. In honour of Prof. V. Beshevliev. Veliko Tarnovo, pp. 23—33. Róna-Tas, András. 1996. «The migration and landtaking of the Magyars.» The Hungarian Quarterly, Vol. 37, No. 144, p. 37—41. Róna-Tas, András. 1998. «The reconstruction of Proto-Turkic and the genetic question.» In: Johanson & Csató, pp. 67—80. Samoilovich, A. N. 1922. Some additions to the classification of the Turkic languages. Petrograd. Schönig, Claus. 1997—1998. «A new attempt to classify the Turkic languages I—III.» Turkic Languages 1:1.117—133, 1:2.262—277, 2:1.130—151. Vajda, Edward J. 2000. Review of Décsy (1998). Language 76.473—474.

Катэгорыя:Цюркскія мовы Катэгорыя:Мовы Расіі Катэгорыя:Сярэдневяковыя мовы