Мікалай Сямёнавіч Васілеўскі (, в. Макраны (цяпер частка в. Чырвоная Дубрава), Мінскай вобласці — ) — беларускі мовазнавец. Доктар філалагічных навук (1986), прафесар (1989).
Біяграфія Скончыў Мінскі педагагічны інстытут (1954). 3 1961 г. у Дзяржаўнай бібліятэцы БССР, з 1968 г. у Мінскім педагагічным інстытуце замежных моў, з 1978 г. у Мінскім педагагічным інстытуце.
Даследаваў праблемы сучаснай беларускай літаратурнай мовы. Аўтар прац «Прадуктыўныя тыпы дзеясловаў у сучаснай беларускай мове» (1970) і «Дзеяслоўнае словаўтварэнне: Адыменныя суфіксальныя лексемы» (1985).
Катэгорыя:Мовазнаўцы Беларусі Катэгорыя:Дактары філалагічных навук