Вастры́ца (Asperugo) — род кветкавых раслін сямейства . Адзіны від — вастрыца распасцёртая (Asperugo procumbens).
Пашыраны ў Еўропе, Азіі, у Паўночнай Афрыцы, як занесеная расліна — у Паўночнай Амерыцы. На тэрыторыі Беларусі трапляецца зрэдку як пустазелле на агародах і каля жылля.
Аднагадовая цвёрдаапушаная травяністая расліна з распасцёртым па зямлі сцяблом даўжынёю да 60 см. Лісце чаргаванае, падоўжана-эліпсоіднае. Кветкі дробныя, спачатку фіялетавыя, потым блакітныя ці сінія, адзіночныя або ў 2—3 у пазухах верхняга лісця. Плод — чатырохарэшак.
Лекавая (процізапаленчы і адхаркваючы сродак) расліна.
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Бурачнікавыя (падсямейства) Катэгорыя:Лекавыя расліны Катэгорыя:Травы Катэгорыя:Расліны, апісаныя ў 1753 годзе