Прыбо́й — з’ява разбурэння марскіх або азёрных хваль непасрэдна каля берагоў.
Як і буруны, прыбой суправаджаецца рэзкім павелічэннем стромкасці схілаў хваль, грабяні якіх перакульваюцца на беразе і пеняцца. Выклікае разбурэнне абразійных берагоў і садзейнічае ўтварэнню кліфаў, пляжаў на водмельных берагах.
Характар прыбою залежыць ад глыбіні, рэльефу дна вадаёма, канфігурацыі ўзбярэжжа, напрамку і сілы ветру і іншых фактараў. Асабліва вялікія прыбоі назіраюцца на адкрытых узбярэжжах акіянаў.
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Хвалевыя з’явы Катэгорыя:Тэорыя хваль Катэгорыя:Гідрадынаміка Катэгорыя:Хвалі на вадзе