Падвойскі — памочнік войскага ў ВКЛ; вялікакняскі слуга, судзейскі прыстаў, пасыльны, вяшчальнік.
Службовая асоба ў сістэме цэнтральнага дзяржаўнага кіравання ў старажытных усходнеславянскіх феадальных дзяржавах, адзін з радцаў князя. Падвойскаму даручалася перадаваць народу распараджэння ўладаў на Русі IX—XIII ст., аб'яўляў рашэнні. Хадзіў на «торжышчы» (гандлёвыя плошчы) народ клікаць да князя, і заклікаў у суд, біў у звон для склікання веча. Падвойскі ўваходзіў у лік найбольш набліжаных да князя асоб, які ўдзельнічаў ва ўрачыстых царскіх выхадах з посахам у руцэ, і ў справах судовага прыстава, і наглядаў за выкананнем распараджэнняў князя і пастановаў веча (выканаўца прысудаў веча); магчыма, што камандаваў княжацкай дружынай.
Літаратура
«Современный толковый словарь русского», Т. Ф. Ефремова, 2000 г.; «Энциклопедический словарь» Ф. А. Брокгауз и И. А. Ефрон; «Толковый словарь русского языка», В. И. Даль, 1863—1866 гг.; «Этимологический словарь русского языка», Макс Фасмер.
Катэгорыя:Феадалізм Катэгорыя:Ваенная гісторыя Катэгорыя:Пасады Катэгорыя:Тытулы Катэгорыя:Арыстакратыя Катэгорыя:Пасады ў Вялікім Княстве Літоўскім