Цівун — службовая асоба ў сістэме цэнтральнага дзяржаўнага кіравання ў старажытных усходнеславянскіх феадальных дзяржавах.
Займаўся гаспадарчымі справамі дзяржавы. Валодаў пэўнымі судова-адміністрацыйнымі паўнамоцтвамі. Выконваў таксама фінансавыя функцыі.
Пазней, у ВКЛ цівун — наглядчык дзяржаўнага ці феадальнага маёнтка («двара»), затым цівунамі сталі называць малодшых служачых у маёнтку, якія наглядалі за працаю прыгонных сялян.
Літаратура Акты издаваемые Виленскою Археографическою Комиссиею для разбора Древних Актов. Т. 36. — Вильна, 1912. — С. 460; Акты издаваемые Виленскою Археографическою Комиссиею для разбора Древних Актов. Т. 26. — Вильна, 1899. — С. 590;
Катэгорыя:Пасады ў Вялікім Княстве Літоўскім Катэгорыя:Пасады Катэгорыя:Тытулы