Джон Арбэтнот (; — ) — англійскі навуковец і пісьменнік-сатырык.
Дакладная дата нараджэння невядомая, дата хрышчэння — 29 красавіка 1667.
Найбольш знакаміты сваім унёскам у матэматыку, а таксама персанажам Джонам Булем. Імя Джон Буль зрабілася сінонімам тыповага англічаніна, праставатага фермера, якога Арбэтнот вывеў у памфлеце «Гісторыя Джона Буля» (1727). Апроч палітычных сатыраў і памфлетаў, а таксама працаў па матэматыцы, напісаў шэраг працаў па медыцыне.
Катэгорыя:Фізікі Вялікабрытаніі Катэгорыя:Члены Лонданскага каралеўскага таварыства Катэгорыя:Сатырыкі Катэгорыя:Англамоўныя пісьменнікі Катэгорыя:Пісьменнікі Вялікабрытаніі Катэгорыя:Матэматыкі Вялікабрытаніі