Электры́чны ток — упарадкаваны рух зараджаных часціц.

Умовамі ўзнікнення электрычнага току ў тым ці іншым асяроддзі з'яўляюцца:

наяўнасць зараджаных часціц (носьбітаў току) наяўнасць электрычнага поля.

Пры наяўнасці электрычнага поля ток узнікае:

у металах – носьбітамі току з'яўляюцца свабодныя электроны у растворах электралітаў – носьбітамі току з'яўляюцца дадатныя і адмоўныя іоны, на якія распадаецца рэчыва ў выніку электралітычнай дысацыяцыі. Такі ток называецца электролізам.

Дыферэнцыяльнай характарыстыкай электрычнага току (гэта значыць такой, што характарызуе ток у дадзеным пункце) з'яўляецца шчыльнасць току. Інтэгральнай характырыстыкай (што характарызуе ток праз пэўную паверхню канечных памераў) з'яўляецца сіла току. Сувязь між гэтымі дзвюма характарыстыкамі выражаецца паверхневым інтэгралам:

Катэгорыя:Электрадынаміка

Спасылкі