Жозіяс Браўн-Бланке (; , , Швейцарыя — 20 верасня 1980, Манпелье, Францыя) — адзін з буйнейшых геабатанікаў ХХ стагоддзя, заснавальнік і кіраўнік франка-швейцарскай (сярэднееўрапейскай) школы геабатанікі, стваральнік сістэмы класіфікацыі расліннасці, што дамінуе ў наш час.

Біяграфія У 1905—1912 гадах быў асістэнтам батанікаў Шротэра, Брокман-Ерош і Рубеля.

У 1913—1915 гадах вучыўся ў Манпелье пад кіраўніцтвам Чарлза Флахаўта.

У 1914—1921 гадах праводзіў палявыя даследаванні ў Швейцарскім нацыянальным парку.

У 1915 годзе ва ўніверсітэце Манпелье атрымаў ступень доктара філасофіі (PhD).

У 1915—1922 годзе асіставаў Эдуарду Рубелю, затым чытаў лекцыі ва ўніверсітэце Цюрыха.

З 1930 года і да канца жыцця Браўн-Бланке — дырэктар Міжнароднай станцыі альпійскай і міжземнаморскай геабатанікі (International Station for Alpine and Mediterranean Geobotany, SIGMA) у Манпелье, дзе працягваў геабатанічных даследаванні.

У 1948 годзе заснаваў і стаў першым рэдактарам вядучага заходняга часопіса па фітацэналогіі і экалогіі раслін Vegetatio (у цяперашні час Plant Ecology).

Спасылкі Las comunidades vegetales de la depresión del Ebro y su dinamismo, con Oriol de Bolòs (Ayuntamiento de Zaragoza, 1987).

Катэгорыя:Геабатанікі Катэгорыя:Батанікі Швейцарыі Катэгорыя:Батанікі Францыі Катэгорыя:Узнагароджаныя медалём Лінея Катэгорыя:Выкладчыкі Універсітэта Манпелье