Уільям Шэтнер (; нар. 22 сакавіка 1931, Манрэаль, правінцыя Квебек, Канада) — канадскі акцёр і пісьменнік. Ён стаў вядомым ва ўсім свеце дзякуючы згулянай ім ролі Джэймса Тыберыя Кірка, капітана зоркалёта «Энтэрпрайз», у серыялах «Зорны шлях» (1966—1969), «Зорны шлях» (анімацыйным) і сямі наступных мастацкіх фільмах «Зорны шлях». Шэтнер напісаў серыю кніг, дзе распавядаў пра тое, як іграў свайго героя капітана Кірка і што адбывалася на здымках кінаэпапеі «Зорны шлях», а таксама быў суаўтарам некалькіх раманаў, якія ўвайшлі ў сусвет «Зорнага шляху». Ён напісаў серыю навукова-фантастычных раманаў пад назвай «Вайна тэк», па якіх былі напісаны сцэнарыі для тэлебачання.

Шэтнер таксама іграў галоўную ролю вопытнага сяржанта паліцыі ў тэлесерыяле «Ці Джэй Хукер» з 1982 па 1986 год. Ён — музыкант, аўтар, прадзюсар, рэжысёр і вядомы рэкламнік. З 2004 па 2008 год ён здымаўся ў ролі адваката Дэні Крэйна ў тэлевізійнай драме «Юрысты Бостана», за якую атрымаў прэмію «Эмі» і «Залаты глобус». У 2009 годзе Шэтнер агучваў галоўнага героя Дона Салманела Гавона у мультсерыяле «Гавоны».

Асабістае жыццё Першыя два шлюбы Уільяма, з Глорыяй Рэнд (ад яе трое дочак) і Марсі Лаферці Шэтнер, скончыліся разводамі. Яго трэцяя жонка, Нерын Кід, загінула. У наш час жанаты ў чацвёрты раз на Элізабэт Марцін.

Кнігі

Фантастыка Trek series See TrekWar Star Trek series, all with Judith and Garfield Reeves-Stevens Star Trek: The Ashes of Eden, 1995, ISBN 0-671-52035-0 Star Trek: The Return, 1996, ISBN 0-671-52610-3 Star Trek: Avenger, 1997, ISBN 0-671-55132-9 Star Trek: Spectre, 1998, ISBN 0-671-00878-1 Star Trek: Dark Victory, 1999, ISBN 0-671-00882-X Star Trek: Preserver, 2000, ISBN 0-671-02125-7 Star Trek: Captain’s Peril, 2002, ISBN 0-7434-4819-7 Star Trek: Captain’s Blood, 2003, ISBN 0-671-02129-X War series Man o' War, 1996, ISBN 0-399-14131-6 The Law of War, 1998, ISBN 0-399-14360-2 Quest for Tomorrow series Delta Search, 1997, ISBN 0-06-105274-4 In Alien Hands, 1997, ISBN 0-06-105275-2 Step into Chaos, 1999, ISBN 0-06-105276-0 Beyond the Stars, 2000, ISBN 0-06-105118-7 Shadow Planet, 2002, ISBN 0-06-105119-5 Comic book adaptations Star Trek: The Ashes of Eden, DC Comics graphic novel, 1995, ISBN 1-56389-235-9

Публіцыстыка Captain’s Log: William Shatner’s Personal Account of the Making of «Star Trek V: The Final Frontier», as told by Lisabeth Shatner, 1989, ISBN 0-671-68652-6 Star Trek Memories, with Chris Kreski, 1993, ISBN 0-06-017734-9 Star Trek Movie Memories, with Chris Kreski, 1994, ISBN 0-06-017617-2 Get a Life!, with Chris Kreski, 1999, ISBN 0-671-02131-1 Star Trek: I’m Working on That: A Trek from Science Fiction to Science Fact, with Chip Walker, 2002, ISBN 0-671-04737-X

Дыскаграфія The Transformed Man (Decca, 1968) William Shatner Live (Lemli, 1977) Spaced Out: The Very Best of Leonard Nimoy and William Shatner (compilation) (Universal International, 1997) Has Been (Shout! Factory, 2004)

Крыніцы

Спасылкі

Official website Official William Shatner DVD Club

William Shatner Interview at Slashdot William Shatner fan site William Shatner on Fame Tracker NY Times story on William Shatner’s «Has Been» album with Ben Folds Суботнім вечарам у прамым эфіры transcript of the Get A Life! skit World Poker Tour Profile

Катэгорыя:Пісьменнікі-фантасты ЗША Катэгорыя:Лаўрэаты прэміі «Сатурн» Катэгорыя:Лаўрэаты прэміі «Залатая маліна» Катэгорыя:Лаўрэаты прэміі «Залаты глобус»