Шон Джасцін Пэн (; нар. ) — амерыканскі , актор і . Лаўрэат прэміі «Оскар» за галоўныя ролі ў фільмах «Таямнічая рака» і «Харві Мілк». Адзін з самых тытулаваных акцёраў сучаснасці, прызёр трох найбуйнейшых кінафестываляў свету — Канскага, Венецыянскага (двойчы) і Берлінскага.
Біяграфія thumb|180px|left|Шон Пэн на Канскім кінафестывалі, 1997 год Шон Пэн нарадзіўся 17 жніўня 1960 года ў горадзе Санта-Моніка (штат Каліфорнія) у сям’і рэжысёра Леа Пэна і актрысы Айлін Раян. Бацькі яго бацькі, Леа Пэна (Leo Z. Penn, 1921—1998), былі яўрэйскімі імігрантамі з Віленскай губерні,Генеалогія на партале Ancestry якія прыехалі ў ЗША ў 1898 і 1914 гадах.Генеалогія сям’і Пэн (Пен): Дзед акцёра — Мойша Пінан (Марыс Даніэл Пэн, 1897—1981) — эміграваў у ЗША ў 1914 годзе з Мерачы Віленскай губерні; бабуля — Лея (Элізабэт Мэрыян) Мелінкаў, 1895—?) — эмігравала з бацькамі ў 1898 годзе.Dead Myth Walking Келли, Ричард Т., «Шон Пенн, Жизнь и времена», 2004 год. С. 9-10. ISBN 1-84195-623-6 Маці Шона — Айлін Раян (Eileen Ryan, народжанай Анучы, нар. 1928) — каталічка італьянскага і ірландскага паходжання. Пэн выхоўваўся ў свецкай сям’і і з’яўляецца агностыкам.Яўрэі — узнагароджаныя ў намінацыі Оскара Шон Пен — атэіст У школе Пэн вучыўся з Эміліа Эстэвесам, Чарлі Шынам і Робам Лоу, якія пасля сталі акцёрамі. Яго малодшы брат, Крыс Пэн, таксама стаў акцёрам.
У 19 гадоў Пэн пераязджае ў Нью-Ёрк. Сваю кінакар’еру пачаткаў са здымак у тэлесерыялах. Упершыню зняўся ў кіно ў 1981 годзе ў карціне «Адбой» («Кадэты») (Taps), дзе разам з ім ігралі Том Круз і Тымаці Хатан. Атрымаў вядомасць пасля выканання ролі ў камедыі «Хуткія змены ў школе Рыджмант-Хай» (Fast Times at Ridgemont High, 1982). Яшчэ большую папулярнасць ён набыў, сыграўшы ролі ў фільмах «Дрэнныя хлопцы» (Bad Boys, 1983) і «Агенты Сокал і Снегавік» (The Falcon and the Snowman, 1985), у апошнім ізноў сыграў разам з Т. Хатанам.
У 1985 годзе ўвагу СМІ прыцягнула яго жаніцьба з поп-спявачкай Мадоннай. З ёю ён сыграў у «Шанхайскім сюрпрызы», які лічыцца адным з яго самых няўдалых фільмаў. У 1989 годзе іх шлюб распаўся.
У 1991 годзе Пэн дэбютаваў як рэжысёр, паставіўшы па ўласным сцэнарыі фільм «Беглы індзеец». У 1995 годзе ён сыграў у драме Ціма Робінса «Мярцвяк ідзе» са С’юзан Сарандан, за ролю ў якой атрымаў намінацыю на «Оскар» і «Сярэбраны мядзведзь» 46-га Берлінскага кінафестывалю. Іншым фільмам, дзе ён выступіў як рэжысёр стаў «Паставы на скрыжаванні» з Джэкам Нікалсанам у галоўнай ролі.
У 1996 годзе Пэн ажаніўся з актрысай Робін Райт, з якой пазнаёміўся падчас здымак фільма «Стан раз’юшанасці» (1990). У 1997 годзе ён іграе ў фільмах «Паварот» Олівера Стоўна і Дэвіда Фінчэра «Гульня».
У 1997 годзе Пэн атрымаў прэмію як найлепшы акцёр на Канскім кінафестывалі за ролю ў фільме Ніка Касавеціса «Яна цудоўная». З ім іграла яго жонка, Робін Райт, і Джон Траволта. У 1999 годзе Пэн атрымаў другую намінацыю на «Оскар» за ролю ў фільме Вудзі Алена «Салодкі і гадкі».
У 2003 годзе атрымаў прыз Венецыянскага кінафестывалю Кубак Вольпі за найлепшую мужчынскую ролю за ролю ў фільме «21 грам».
У маі 2010 года быў асуджаны на 3 годы ўмоўна за збіваццё журналістаАкцёр Шон Пен атрымаў тры гады ўмоўна за напад на папарацы — РІА Навіны, 13 мая 2010 (інцыдэнт адбыўся ў кастрычніку 2009 года).
Грамадская дзейнасць thumb|220px|З экс-жонкай Робін Райт 18 кастрычніка 2002 года Пэн заплаціў 56 000 долараў за публікацыю адкрытага ліста да Джорджа Буша ў газеце The Washington PostSean Penn’s Open Letter to Bush in Washington Post . У лісце, апублікаваным на правах рэкламы, Пэн раскрытыкаваў амерыканскую палітыку ў дачыненні да Ірака. У снежні 2002 года Пэн наведаў Ірак. Падчас трохдзённага візіту ён наведаў шпіталь Багдада, дзе знаходзяцца дзеці — ахвяры амерыканскіх санкцый супраць Ірака, сустрэўся з віцэ-прэм’ерам Тарыкам Азізам і міністрам аховы здароўя.
У чэрвені 2005 года Пэн наведаў Іран у якасці карэспандэнта газеты San Francisco Chronicle, дзе сустрэўся з іранскімі дзеячамі культуры ў Музеі кінематаграфіі ТэгеранаП. Кортунов. Шон Пенн из Ирана // Интересное кино, 1 сентября 2005 года . Пэн падрыхтаваў рэпартаж пра ход прэзідэнцкіх выбараў і іранскую ядзерную праграму, наведаў мячэць і Тэгеранскі ўніверсітэт, сустрэўся з сынам былога прэзідэнта Ірана Алі Акбара Хашэмі Рафсанджані.
У верасні 2005 года Пэн асабіста ўдзельнічаў у аказанні дапамогі ахвярам урагану «Катрына» ў Новым Арлеане.
У перыяд з верасня па кастрычнік 2011 Шон Пэн здзейсніў тур паводле краін «арабскай вясны». У прыватнасці, ён наведаў Егіпет і Лівію, дзе заявіў, што ўражаны адвагай паўстанцаў.Euronews: Родны горад Кадафі амаль узяты
Фільмаграфія
Акцёр 1981 — Адбой / Taps 1982 — Хуткія змены ў школе Рыджмант-Хай / Fast Times at Ridgemont High 1983 — Дрэнныя хлопцы / Bad Boys 1984 — Навыперадкі з месяцам / Racing With The Moon 1984 — Узломшчыкі / Crackers — Дзілард 1985 — Яблык ад яблыні… / At Close Range 1985 — Агенты Сокал і Снегавік / The Falcon and the Snowman 1985 — Ва ўпор / At Close Range 1987 — Шанхайскі сюрпрыз / Shanghai Surprise 1988 — Колеры / Colors 1988 — Суд у Берліне 1989 — Мы — не анёлы / We’re no angels 1989 — Ваенныя страты / Casualties of War 1990 — Стан раз’юшанасці / State Of Grace 1991 — У ложку з Мадоннай / In Bed With Madonna 1993 — Шлях Карліта / Carlito’s Way 1995 — Мярцвяк ідзе / Dead Man Walking 1997 — Гульня / The Game 1997 — Паварот / U Turn 1997 — Яна цудоўная / She’s So Lovely 1998 — Перапалох / Hurlyburly 1998 — Тонкая чырвоная лінія / The Thin Red Line 1999 — Салодкі і гадкі / Sweet And Lowdown 2000 — Вага вады / Weight of Water 2000 — На віле / Up at the villa 2001 — Я — Сэм / I Am Sam 2001 — Сябры (2 эпізоды) / Friends 2003 — 21 грам / 21 Grams 2003 — Таямнічая рака / Mystic River 2004 — Забіць прэзідэнта. Замах на Рычарда Ніксана / The Assassination of Richard Nixon 2005 — Перакладчыца / The Interpreter 2005 — Два з паловай чалавека (2-гі сезон, 1-я серыя) / Two and a Half Men 2006 — Уся каралеўская раць / All the King’s Men 2008 — Аднойчы ў Галівудзе/ What Just Happened 2008 — Харві Мілк / Milk 2010 — Гульня без правіл / Fair Game 2011 — Дрэва жыцця / The Tree of Life 2011 — Дзе б ты ні быў / This must be the place 2013 — Паляўнічыя на гангстараў / The Gangster Squad 2013 — Таемнае жыццё Уолтэра Міці / The Secret Life of Walter Mitty 2014 — Стралок / The Gunman
Рэжысёр 1991 — Беглы індзеец / The Indian Runner 1995 — Паставы на скрыжаванні / The Crossing Guard 2001 — Абяцанне / The Pledge 2002 — 11 верасня / 11’9''01 September 11 2007 — У дзікіх умовах / Into the Wild
Узнагароды і намінацыі
Узнагароды 1996 — «Сярэбраны мядзведзь» Берлінскага кінафестывалю — найлепшая мужчынская роля, за фільм «Мярцвяк ідзе» 1997 — Прыз Канскага кінафестывалю — найлепшая мужчынская роля, за фільм «Яна цудоўная» 1998 — Кубак Вольпі Венецыянскага кінафестывалю — найлепшая мужчынская роля, за фільм «Перапалох» 2003 — Кубак Вольпі Венецыянскага кінафестывалю — найлепшая мужчынская роля, за фільм «21 грам» 2004 — Прэмія «Оскар» — найлепшая мужчынская роля, за фільм «Таямнічая рака» 2004 — Прэмія «Залаты глобус» — найлепшая мужчынская роля ў драме, за фільм «Таямнічая рака» 2009 — Прэмія «Оскар» — найлепшая мужчынская роля, за фільм «Харві Мілк» 2009 — Прэмія Гільдыі кінаакцёраў ЗША — найлепшая мужчынская роля, за фільм «Харві Мілк»
Намінацыі 1994 — Прэмія «Залаты глобус» — найлепшая мужчынская роля другога плана, за фільм «Шлях Карліта» 1996 — Прэмія «Оскар» — найлепшая мужчынская роля, за фільм «Мярцвяк ідзе» 1996 — Прэмія «Залаты глобус» — найлепшая мужчынская роля ў драме, за фільм «Мярцвяк ідзе» 1996 — Прэмія Гільдыі кінаакцёраў ЗША — найлепшая мужчынская роля, за фільм «Мярцвяк ідзе» 2000 — Прэмія «Оскар» — найлепшая мужчынская роля, за фільм «Салодкі і гадкі» 2000 — Прэмія «Залаты глобус» — найлепшая мужчынская роля ў камедыі ці мюзікле, за фільм «Салодкі і гадкі» 2002 — Прэмія «Оскар» — найлепшая мужчынская роля, за фільм «Я — Сэм» 2002 — Прэмія Гільдыі кінаакцёраў ЗША — найлепшая мужчынская роля, за фільм «Я — Сэм» 2004 — Прэмія BAFTA — найлепшая мужчынская роля, за фільм «21 грам» 2004 — Прэмія BAFTA — найлепшая мужчынская роля, за фільм «Таямнічая рака» 2004 — Прэмія Гільдыі кінаакцёраў ЗША — найлепшая мужчынская роля, за фільм «Таямнічая рака» 2009 — Прэмія «Залаты глобус» — найлепшая мужчынская роля ў драме, за фільм «Харві Мілк» 2009 — Прэмія BAFTA — найлепшая мужчынская роля, за фільм «Харві Мілк»
Крыніцы
Спасылкі
Катэгорыя:Лаўрэаты прэміі «Оскар» Катэгорыя:Лаўрэаты прэміі «Залаты глобус» Катэгорыя:Лаўрэаты прэміі Гільдыі кінаакцёраў ЗША Катэгорыя:Лаўрэаты прэміі «Спадарожнік» Катэгорыя:Лаўрэаты прэміі «Кубак Вальпі» Катэгорыя:Уладальнікі прыза за найлепшую мужчынскую ролю Канскага кінафестывалю