«Вялікія перагоны» (іншая назва — «Машыніст») — беларускі тэлевізійны мастацкі фільм. Зняты на кінастудыі «Беларусьфільм» у 1971 годзе. Выйшаў на экраны 23 сакавіка 1972 года.
Сюжэт Герой фільма — Ігар Шылаў — пасля заканчэння школы не паступае ў інстытут і прыходзіць працаваць у паравознае дэпо. Яго прынялі качагарам у брыгаду дасведчанага машыніста Касьяна Кузьміча (Мікалай Кручкоў), які па — бацькоўску уважлівы да юнака і дапамагае яму засвоіць прафесію, а таксама знайсці сваё сапраўднае прызначэнне — стаць машыністам электравоза.
Акцёры і ролі Юрый Нікалаеў — Ігар Шылаў, качагар Мікалай Кручкоў — Касьян Кузьміч, машыніст Вікторыя Смаленская — Ніна Салаўёва, буфетчыца Мікалай Мярзлікін — Пётр Ягодзін Георгій Георгіу — Барыс Львовіч
Літаратура Игорь Авдеев, Лариса Зайцева Все белорусские фильмы : каталог-справочник. Игровое кино (1971—1983). — Минск: Беларуская навука, 2000. — Т. 2. — 299 с. — ISBN 985-08-0023-2
Катэгорыя:Фільмы студыі «Беларусьфільм» Катэгорыя:Фільмы СССР 1971 года