Казяльцовыя (Ranunculaceae) — сямейства двухдольных адна- і шматгадовых травяністых раслін, радзей кустоў і ліян.
Апісанне
У межах сямейства казяльцовых прасочваецца эвалюцыя ад раслін з кветкамі правільнымі, ацыклічнымі і геміцыклічнымі, з нявызначаным лікам членаў кветкі, да кветак правільных, цыклічных са стабілізацыяй гінецэя да 5 і далей да кветак зігаморфных з далейшай рэдукцыяй гінецэя да 1 (рагулькі палявыя). Характэрна выпрацоўка прыстасаванняў да распаўсюджвання пладоў ветрам; у выніку плод становіцца аднанасенным, нераскрывальным (арэшак) і на ім узнікаюць прыдаткі-валаскі — , , .
Эвалюцыя кветак ішла ў напрамку прыстасавання да апылення рознымі насякомымі. Некаторыя віды не маюць нектарнікаў (павойнік, пылюшнік, кураслеп, пралеска), насякомых прывабліваюць пылком. Шэраг раслін мае даволі разнастайныя нектарнікі: паглыбленні пры аснове пладалісцікаў у , у выглядзе ямкі ў аснове пялёстка (казялец, мышахвоснік), у выглядзе стамінодыяў (княжык сібірскі), з недаразвітых тычынак, з пялёсткаў (, , ). Для распаўсюджання пладоў вадой (гідрахарыя) у некаторых відаў казяльцовых, якія растуць на балотах, семя ахавана ад намакання шчыльным эндакарпам, а пад эпідэрмай знаходзяцца буйныя паветраныя акаркавелыя клеткі, утвараючыя плавальны пояс (, ). У насенне разбухае і ператвараецца ў плавальны орган. Іншы раз вадой разносяцца плады, прыстасаваныя для пераносу ветрам. У многіх казяльцовых плады прыстасаваны да пераносу жывёламі на іх знешніх покрывах. Кручкаватыя і і іншых з’яўляюцца органамі прымацавання да футра жывёл, пер’я птушак, адзення людзей (заахарыя, антрапахарыя). У казяльцовых назіраецца распаўсюджанне зачаткаў раслін жывёламі, птушкамі, якія з’ядаюць плады і насенне і распаўсюджваюць з экскрэментамі (эндазаахарыя). У многіх лясных відаў насенныя зачаткі раслін распаўсюджваюцца мурашкамі (мірмекахарыя).
Арэал
На тэрыторыі Беларусі 18 родаў, каля 50 відаў, найбольш пашыраныя , , , Беларуская ССР: Кароткая энцыклапедыя. Т. 2. — Мн.: БелСЭ. 1979..
Роды Паводле даных GRIN у сямейства Казяльцовыя ўваходзяць родыГл. спасылку GRIN у картцы расліны.:
, манатыпны род шматгадовых раслін з адзіным відам Назва гэтага роду раслін дакладна супадае з назвай роду птушак .
Значэнне і выкарыстанне
Казяльцовыя — расліны багатыя алкалоідамі, гліказідамі, з-за чаго некаторыя з іх — важныя лекавыя, а таксама ядавітыя. Большасць казяльцовых раслін ядавітыя. Выкарыстоўваюцца ў медыцыне адоніс вясновы — С. 126., боцікі і інш. Сярод казяльцовых ёсць дэкаратыўныя з прыгожымі кветкамі, фарбавальныя і пустазельныя віды. Дэкаратыўныя віды: ворлікі, боцікі, рагулькі, чарнушка. У травастоі лугоў расліны сямейства казяльцовых — непажаданы кампанент па прычыне ўтрымання ядавітых алкалоідаў і ў сувязі з гэтым іх не ядуць сельскагаспадарчыя жывёлы.
Літаратура Сапегін Л. М. Батаніка. Сістэматыка вышэйшых раслін. 2-е выд. — Мінск, 2011.
Катэгорыя:Сямействы раслін