Альпідый капусны (Olpidium brassicae) — від паразітычных грыбоў класа хітрыдыяміцэтаў.

Апісанне

Узбуджальнік чорнай ножкі расады капусты, радыскі, салаты. Каранёвая шыйка і аснова сцябла чарнеюць і загніваюць, расліна гіне.

Вегетатыўнае цела — кавалачак плазмы, якая пасля дзялення ядра ператвараецца ў зоаспарангій з зааспорамі; аптымапьныя ўмовы для развіцця — загушчанасць пасеваў, лішкавае ўвільгатненне глебы. Зімуе грыб цыстамі ў глебе.

Меры барацьбы: прарэджванне пасеваў, праветрыванне і дэзінфекцыя парнікоў.

Літаратура Альпідыум // Беларуская ССР: Кароткая энцыклапедыя. Т. 2. — Мн.: БелСЭ. 1979.

Катэгорыя:Хітрыдыяміцэты