«Іванава дзяцінства» () — фільм Андрэя Таркоўскага па матывах аповесці Уладзіміра Багамолава «Іван». Прэм’ера адбылася 9 мая 1962 года. Першы поўнаметражны фільм рэжысёра, які прынёс яму сусветную вядомасць і заваяваў высокія прызы на міжнародных кінафестывалях.

Сюжэт Дзеянне фільма адбываецца ў час Вялікай Айчыннай вайны. 12-гадовы Іван стаў разведчыкам. Вайна пазбавіла хлопчыка маці, ён апантаны нянавісцю да ворага і жаданнем помсціць. Толькі сны вяртаюць Івану адабранае дзяцінства. Аднак да Дня Перамогі яшчэ далёка…

У ролях Мікалай Бурляеў — Іван Валянцін Зубкоў — капітан Холін Яўген Жарыкаў — старшы лейтэнант Гальцаў Сцяпан Крылоў — старшына Катасонаў Мікалай Грынько — падпалкоўнік Гразноў Валянціна Малявіна — Маша Уладзімір Марэнкаў — Малышаў Дзмітрый Мілюценка — звар’яцелы стары Ірына Тарковская (Ірма Раўш) — маці Івана Мікалай Смарчкоў — старшына Андрэй Міхалкоў-Канчалоўскі — салдат Іван Саўкін — эпізод Вера Мітурыч — эпізод

Цікавыя факты У фільме ўпамінаецца лагер смерці Трасцянец.

Крыніцы

Катэгорыя:Фільмы Андрэя Таркоўскага Катэгорыя:Фільмы па сцэнарыях Андрэя Таркоўскага Катэгорыя:Фільмы — лаўрэаты прэміі «Залаты леў»