Хітрыдыя́льныя (Chytridiales) — парадак хітрыдыевых грыбоў.
Апісанне
Вегетатыўнае цела ў выглядзе пратаплазменнай масы або авальнай ці цыліндрычнай клеткі, укрытай абалонкай, ад яхой адыходзіць міцэлій. Бясполае размнажэнне адбываецца з дапамогай аднажгуцікавых зааспор, палавое (аагамія, гаметагамія, саматагамія) — у неспрыяльных умовах.
Арэал і экалогія
Пашыраны ўсюды. На Беларусі больш за 10 відаў з родаў , і . Сапратрофы на раслінных і жывёльных рэштках, паразіты на водных грыбах, мікраскапічных жывёлах і водарасцях.
Класіфікацыя
Адрозніваецца 5 сямействаў, каля 80 родаў, больш за 400 відаў.
Значэнне
Узбуджальнікі хвароб вышэйшых раслін — чорнай ножкі сельскагаспадарчых культур і раку бульбы.
Літаратура Бельская С. Хітрыдыяльныя // БЭ ў 18 т. Т. 17. Мн., 2003.
Катэгорыя:Хітрыдыяміцэты