Лідзія Іванаўна Галушкіна (, г. Іванава — ) — беларуская артыстка оперы (мецца-сапрана). Народная артыстка Беларускай ССР (1963).
Біяграфія Скончыла Маскоўскую кансерваторыю ў 1950 годзе. У 1951—1981 салістка Дзяржаўнага тэатра оперы і балета БССР. З 1974 па 2009 г. выкладала ў Беларускай акадэміі музыкі, прафесар кафедры спеваўГалушкіна, Лідзія Іванаўна (1923—2009) .
Творчасць Творчасці Галушкінай уласцівы глыбокае пранікненне ў псіхалогію сваіх сцэнічных гераінь, здольнасць ствараць уражлівыя музычныя вобразы: НадзеяЛідзія Галушкіна ў партыі НадзеіСцэна са спектакля Беларускага дзяржаўнага Вялікага тэатра оперы і балета «Надзея Дурава» кампазітара А. Багатырова, пастаўленых рэжысёрам Л. Александроўскай, з удзелам Л. Галушкінай (у ролі Надзеі Дуравай), Р. Яўраева (у ролі Якуба), (Б. Нікольскага) (у ролі Палонскага) падчас запісу тэлеперадачы пра прэм’еру оперы на студыі Мінскага тэлебачання. 8 студзеня 1957 года. Фотаздымак («Надзея Дурава» А. Багатырова), Алеся, Ганка («Дзяўчына з Палесся» і «Міхась Падгорны» Я. Цікоцкага), Мальвіна, Вераніка («Калючая ружа», «Зорка Венера» Ю. Семянякі), Марына («Яснае світанне» А. Туранкова), Аксіння («Ціхі дон» І. Дзяржынскага), Клара («Заручыны ў манастыры» С. Пракоф’ева), Любаша («» М. Рымскага-Корсакава), Кліцямнестра («» С. Танеева), Кармэн («Кармэн» Ж. Бізэ), Амнерыс («Аіда» Дж. Вердзі), Лаўра («» ) і інш. Першая выканаўца многіх камерных твораў беларускіх кампазітараў.
Літаратура
Беларуская ССР : кароткая энцыклапедыя. У 5 т. Т. 5. — Мінск, 1981. Тэатральная Беларусь : энцыклапедыя. У 2 т. Т. 1. — Мінск, 2002. Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі. У 5 т. Т. 2. — Мінск, 1985.
Спасылкі
Катэгорыя:Оперныя спевакі і спявачкі СССР Катэгорыя:Оперныя спевакі і спявачкі Беларусі