Перадзе́льск (, ) — вёска ў Пружанскім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Велікасельскага сельсавета.

Да 1 снежня 2009 года вёска ўваходзіла ў склад Старавольскага сельсавета.

Знаходзіцца за 13 км на захад ад Пружан, 25 км ад чыгуначнай станцыі Аранчыцы на лініі Баранавічы — Брэст. Насельніцтва — 175 жыхароў, 85 двароў (2005).

Гісторыя За расійскім часам — у Міхайлаўскай воласці Пружанскага павета Гродзенскай губерніPrzedzielsk // . Маёнтак Пярдзельск () ва ўласнасці Быхаўцаў. Пазней, калі дочкі Здзіслава Быхаўца пасталелі, маёнтак быў перайменаваны ў Перадзельск, а пасля ў Яалін (). З пасагам аднае з дачок маёнтак перайшоў да Развадоўскіх. Паводле перапісу 1897 года 487 жыхароў, 64 двары.

За польскім часам — у гміне Шарашова Пружанскага павета Палескага ваяводства. У 1939 — 528 жыхароў.

З верасня 1939 года ў складзе БССР. Паводле перапісу 1959 года ў вёсцы 461 жыхар, у 1970 — 510 жыхароў.

Да 2009 года ўваходзіла ў склад Старавольскага сельсавета. 1 снежня 2009 года рашэннем Брэсцкага абласнога савета дэпутатаў №242 сельсавет скасаваны, яго вёскі ўключаныя ў склад Вялікасельскага сельсавета.

Транспарт Аўтамабільная дарога Перадзельск — Лазоўка.

Літаратура

Спасылкі

Надвор'е ў в. Перадзельск

Катэгорыя:Велікасельскі сельсавет (Пружанскі раён) Катэгорыя:Населеныя пункты Пружанскага раёна