Бусо́ль () — геадэзічны інструмент для вымярэння гарызантальных кутоў паміж магнітным мерыдыянам і кірункам на пэўны прадмет. Выкарыстоўваецца ў топагеадэзічных работах для арыентацыі планшэта і вызначэння схілення магнітнай стрэлкі.
Асноўныя часткі: вярчальная магнітная стрэлка, колца з кутавымі дзяленнямі і дыоптры або аптычная труба для навядзення на прадмет. Куты вымяраюцца ў градусах (геадэзічная бусоль) або ў дзяленнях вугламера (артылерыйская бусоль).
Артылерыйская бусоль уваходзіць у лік прылад кіравання артылерыйскім агнём служыць для цэлеўказання, вывучэння мясцовасці і цэляў, назірання ў час стральбы і тапаграфічнай прывязкі агнявых пазіцый і назіральных пунктаў.
У Савецкай Арміі пачатку 1980-х гадоў найбольш распаўсюджанымі былі перыскапічныя бусолі тыпу ПАБ з дакладнасцю вымярэння 3,6' або 1 малое дзяленне вугламера.
Крыніцы
Літаратура
Буссо́ль // Военный энциклопедический словарь. В 2 т. Т. 1. / Редкол.: А. П. Горкин, В. А. Золотарев, В. М. Карев и др. — М.: Большая Российская энциклопедия, «РИПОЛ КЛАССИК», 2001. — С. 238. — 848 с. — 5000 экз. — (Энциклопедические словари). — ISBN 5-85270-219-6 («БРЭ»); ISBN 5-7905-0994-0 («РИПОЛ КЛАССИК»); 5-7905-0995-9 (т. 1).
Катэгорыя:Геадэзія Катэгорыя:Аптычныя прыборы Катэгорыя:Вымяральныя прыборы Катэгорыя:Артылерыя