Тэрэза Гардзялкоўская, на нараджэнні Тэрэза Грабніцкая ( — ) — дваранка-каталічка Магілёўскай губерні Расійскай імперыі, мецэнатка беларускамоўнага друку, перакладчыца, выдавец. Паспрыяла фармаванню сучаснай беларускай літаратурнай мовы.
Паходжанне роду і сям’я Тэрэза нарадзілася ў 1854 годзе ў сярэднезаможнай маянтковай дваранскай каталіцкай сям’і старажытнага роду Грабніцкіх (Дактаровіч-Грабніцкіх) герба «Налеўка»Uruski, S. Rodzina. Herbarz szlachty polskiej. — Warszawa : Gebethner i Wolff, 1908. — T.5. — С. 206., якая жыла ў Віцебскай губерні і мела там маёнткі. Грабніцкія адносіліся да карэнных радоў (з XVI ст.) сярэднезаможнай маянтковай шляхты Полацкага і Віцебскага ваяводстваў Вялікага Княства Літоўскага, дзе займалі мясцовыя земскія ўрады.
Тэрэза Грабніцкая выйшла замуж за двараніна-каталіка з Сенненскага павета Магілёўскай губерні — Антона Мамертавіча Гардзялкоўскага, прадстаўніка сярэднезаможнага маянтковага каталіцкага шляхецкага роду Гардзялкоўскіх герба «Ляліва», галіны якога ў XIX ст. мелі маёнткі ў Магілёўскай і Мінскай губерні Расійскай імперыі. Раней — у XVIII ст. — Гардзялкоўскія мелі маёнткі ў Новагародскім, Полацкім і Мінскім ваяводствах, а таксама ў Аршанскім павеце Вялікага Княства Літоўскага, дзе таксама займалі мясцовыя земскія ўрады.
Поўнае імя яе мужа Антон-Мамерт Мамертавіч Гардзялкоўскі-Гарканскі (Gordziałkowski-Gorkański), ён быў сынам Мамерта Габрыэлевіча Гардзялкоўскага з Мальвінай Ваньковіч. У Антона-Мамерта быў родны брат Антон-Баляслаў Мамертавіч Гардзялкоўскі — абодва не прымалі ўдзелу ў паўстанні 1863—1864 гадоў у Беларусі, хаця ў інтэрнэт-публікацыях звесткі пра ўдзел у паўстанні Антона-Мамерта і сустракаюцца. Антон Мамертавіч Гардзялкоўскі быў важным членам Мінскага таварыства сельскай гаспадаркі — вядома, што ў 1901—1902 гадах ён з’яўляўся членам рады аддзела па лесаводству пры Мінскім таварыстве сельскай гаспадаркіАдрес-календарь сельскохозяйственных обществ (По данным 1902 года)… С. 47..
Тэрэза з Антонам-Мамертам Гардзялкоўскага мела трох дзяцей: 1) Альгерд Гардзялкоўскі (1886—1965), які ажаніўся са сваячкай — Вандай Гардзялкоўскай; 2) Канстанцін Гардзялкоўскі; 3) Станіслава Гардзялкоўская. Яе сыны Канстанцін Гардзялкоўскі і Альгерд Гардзялкоўскі сталі вядомымі прадпрымальнікамі ў галіне сельскай гаспадаркі і грамадскімі дзеячамі Беларусі — важнымі членамі Магілёўскага таварыства сельскай гаспадаркі, карысталіся аўтарытэтам сярод карэнных каталіцкіх дваран Магілёўскай губерні, належалі да краёўцаў-кансерватараў і былі блізка знаёмы з лідарам Мінскага таварыства сельскай гаспадаркі Эдвардам Вайніловічам, які быў сынам Ганны ВаньковічСмалянчук, А. Ф. Паміж краёвасцю і нацыянальнай ідэяй… С. 197, 215, 238; Woyniłłowicz, E. Wspomnienia… С. 219, 220, 248, 340.. Канстанцін Гардзялкоўскі быў паралельна і важным і актыўным членам Мінскага таварыства сельскай гаспадаркіSław. 25-letnia działalność Mińskiego Tow. Rolniczego… С. 4; Jurkowski, R. Polacy-mińszczanie z kręgu Mińskiego Towarzystwa Rolniczego… С. 86..
Маёнткі
Антон-Мамерт Мамертавіч Гардзялкоўскі супольна з братам Антонам-Баляславам Мамертавічам Гардзялкоўскім валодаў значнымі зямельнымі валоданнямі — (па спадчыне ад маці Мальвіны Ваньковіч) маёнткамі Кісялевічы ў Бабруйскім павеце і маёнткамі Валаўск і Карма ў Мазырскім павеце Мінскай губерні, а таксама маёнткамі ў Сенненскім павеце Магілёўскай губерніAftanazy, R. Dzieje rezydencji na dawnych kresach Rzeczypospolitej. — Cz. 1. Wielkie księstwo Litewskie. Inflanty. Kurlandia. — T. 1. Województwo Mińskie, Mścisławskie, Połockie, Witebskie. — С. 80.. Пазней браты падзялілі маёнткі: Антон-Баляслаў Мамертавіч Гардзялкоўскі атрымаў Валаўск (8956 дзесяцін), а Антон-Мамерт Мамертавіч Гардзялкоўскі — Кісялевічы (679 дзесяцін) і Карму (7206 дзесяцін)Дрозд, Д. М. Землевладельцы Минской губернии, 1900—1917… С. 126..
У 1876 года муж Тэрэзы Антон-Мамерт Гардзялкоўскі набыў маёнтак Друцк у Магілёўскім павеце Магілёўскай губерні, які перайшоў пазней у валоданне іх сына Альгерда ГардзякоўскагаAftanazy, R. Dzieje rezydencji na dawnych kresach Rzeczypospolitej. — Cz. 1. Wielkie księstwo Litewskie. Inflanty. Kurlandia. — T. 1. Województwo Mińskie, Mścisławskie, Połockie, Witebskie. — С. 287.. Альгерд Гардзялкоўскі таксама атрымаў у спадчыну ад бацькоў маёнтак Кісялевічы ў Бабруйскім павеце. У 1912 г. Альгерд Гардзялкоўскі купіў маёнтак Астрагляды (6129 десяцін) у Рэчыцкім павеце Мінскай губерні, атрымаўшы папярэдне дазвол ад расійскага ўрада, бо быў каталіком, якім забаранялася з 1865 года купляць зямлю ў Заходнім краіДрозд, Д. М. Землевладельцы Минской губернии, 1900—1917… С. 126; Астраглядаўскі Марконі і два ключы да… . Альгерд Гардзялкоўскі набыў таксама маёнтак Дарагамысль (320 дзесяцін) у Мазырскім павеце.
Пасля смерці мужа Тэрэза пражывала ў маёнтку Габрылёва-Папоўка (некалькі вёсак — Габрылёва, Папоўка, Плоскае, Сані, Забайкал, Марцюхова) у Сенненскім павеце Магілёўскай губерні Расійскай імперыі (цяпер Талачынскі раён Віцебскай вобласці — зараз, галоўным чынам, тэрыторыя ў межах вёскі Сані), якім валодаў яе сын Канстанцін Гардзялкоўскі. Гардзялкоўскія мелі дом у Варшаве, дзе Тэрэза Гардзялкоўская таксама часам жылаУсава, Н. М. Янислав Волокита и его иллюстрации к «Архіпу і Лявонку» М. Горького. Проблема авторства .
Асветніцкая, мецэнацкая і перакладчыцкая дзейнасць
Тэрэза Гардзялкоўская была асабіста знаёма з польскімі пісьменніцамі Марыяй Канапніцкай і Элізай Ажэшка. У 1906 г. сын Тэрэзы Канстанцін Гардзялкоўскі стаў суарганізатарам Польскага таварыства асветы і дабрачыннасці (Polskie Towarzystwo Oświaty i Dobroczynności) у горадзе Магілёве, галоўнай мэтай якога было супрацьстаянне русіфікацыі «палякаў» (католікаў)Tarasiuk, D. Między nadzieją a niepokojem… С. 38..
Тэрэза Гардзялкоўская шчыра падтрымлівала рух па пашырэнні ўжывання беларускай мовы ў шырокай публічнай прасторы — і стала мецэнаткай беларускамоўнага друку і перакладчыцай на беларускую мову. У 1907—1908 гг. Тэрэза жыла за мяжой Расійскай імперыі — у Неапалі (Італія) і Ніцы (Францыя), адкуль пасылала свае артыкулы ў беларускамоўную газету «Наша ніва».
У 1908 годзе па прыездзе з Францыі Тэрэза разам з сынам Канстанцінам Гардзялкоўскім вырашылі арганізаваць у сваім маёнтку і нелегальную беларускамоўную школу для сялянскіх дзяцей — і выбралі для гэтай мэты сваю вёску Сані. Гардзялкоўскі прыехаў у Сані да селяніна Л. Жураўлёва і дамовіўся, каб той пусціў у хату школу. Жураўлёў згадзіўся. Канстанцін Гардзялкоўскі быў таксама падпісчыкам беларускамоўнай газеты «Наша ніва» і, калі ён звярнуўся ў газету з просьбай парэкамендаваць настаўніка для сваёй школы ў Санях (якому быў гатовы плаціць за працу настаўніка «разы ў тры больш, чым дае казна»), яму прапанавалі Канстанціна Міцкевіча (Якуба Коласа). Міцкевіч прыехаў і працаваў у школе два з паловай месяцы (студзень-красавік 1908 г.). У тыя часы школу наведвала каля 20 вучняў з навакольных вёсак Габрылёва, Папоўка, Плоскае, Сані, а заняткі вяліся на беларускай мове. Як пазней адначыў Якуб Колас ва ўспамінах, матэрыялу для навучання чытанню было небагата, таму ён выкарыстоўваў вершы і артыкулы, надрукаваныя на старонках «Нашай нівы», а яшчэ чытаў напамяць творы Францішка Багушэвіча, Янкі Купалы, Івана Крылова, Аляксандра Пушкіна. Дзеці палюбілі свайго настаўніка і з ахвотай хадзілі на заняткі. Вясной 1908 г. вучні школы хадзілі ў валасны цэнтр Абчугу здаваць экзамены за пачатковую школу і ўся група Міцкевіча болей чым паспяхова справілася з кантрольнымі і вуснымі заданнямі. Ад’езд Міцкевіча з вёскі Сані, верагодна, быў звязаны з новым узбуджэннем следства па справе ўдзельнікаў нелегальнага настаўніцкага з’езда (1906) у вёсцы Mікaлаеўшчына. У 1972 годзе ў былой вёсцы паноў Гардзялкоўскіх Плоскае Якубу Коласу быў адкрыты помнік. А імем вядомага беларускага класіка ў савецкія часы называўся нават мясцовы калгасВ Толочинском районе погибает уникальный парк .
Пасля ад’езду Міцкевіча Канстанцін Гардзялкоўскі лістом ад 22 верасня 1910 года зноў звярнуўся ў рэдакцыю газеты «Наша ніва» па новага настаўніка: «Паважаямый пане рэдактар! Ізноў буду прасіць помогчы мне ўзяць вучыцеля да маёй школы. Летась надто кепска вышла, што дети не вучыліся беларускаму языку. Калі найдите охотніка, дык прысылайце яго да перваго октября. Варункі мае ведаете — 35 рублёў у месяцъ; науки 6-7 месяцаў (да 1-га мая), харчаванне апроч гэтаго. Як жа Вы живіте, чи троха очухаліся? Дужо жалею, што не могу цяпер паехаць у Полоцк подівоваться на беларускі тэатрВерагодна, маецца на ўвазе тэатр Ігната Цярэнцьевіча Буйніцкага., особліво, што думаў я просіць іх прыехаць сюды ў Магілёўшчыну. Ну, ужо не буду более Вам докучаць і занімаць час своім пісаніем. Живите здаровы, кланяюся Вам, Ваш К. Гардзялкоўскі. Пяреволочня через Коханово. 22\ІХ 10»Кукавала Зязюля ў … Талачынскім лесе.
Тэрэза Гардзялкоўская перакладала на беларускую мову творы рускіх і польскіх пісьменнікаў: на ўласныя сродкі ў газеце «Нашай нівы», а пасля асобнымі кніжкамі ў серыях «Нашай хаты», «Нашай нівы» і «Лучынкі» апублікавала свае беларускамоўныя пераклады («Дым» Марыі Канапніцкай, «Архіп і Лёнька» Максіма Горкага, «Дзядзька Голад» і «Разказ Сабалы» Станіслава Віткевіча, «Што б не здарылася — вытрываю» Станіслава Жаромскага). Гардзялкоўская таксама фінансава падтрымлівала выданне кнігі «Апавяданні» Якуба Коласа, «Бярозка» Ядвігіна Ш. i інш. У 1912 годзе выдала за свае грошы зборнік-чытанку для дзяцей «Беларускія казкі» (казкі «Багатыр», «Чалавечае вока», «Ведзьмар», «Сямілетка», «Вада памагла», «Хаўрус», «Куча грошай») у кніжнай серыі «Нашай нівы». Верагодна, адзіным яе аўтарскім творам з’яўляецца апавяданне «Воўк» (1914), дзе галоўны герой — Святы Францішак — у італьянскім горадзе Губіа заступаецца за гараджан і пераконвае ваўка не рэзаць людзей, бо людзі «на вобраз Божы створаны». Дзіцячае апавяданне заклікала любіць бліжняга і не быць воўкамРаюк, А. Р. Тэрэза Гардзялкоўская і яе сыны. — 2021. — С. 72—77..
Захаваўся ліст Тэрэзы Гардзялкоўскай ад 2 студзеня 1912 г. у рэдакцыю газеты «Наша ніва» адносна падпіскі на газету: «2.1.912 г. На новый год шлю зычэння… Прашу Рэдакцыю пасылаць гэтый год „Нашу Ніву“ рускімі літараміГазета „Наша ніва“ выдавалася ў двух варыянтах — „рускімі літарамі“ (г.зн. кірыліцай) і „польскімі літарамі“ (г.зн. лацініцай). пад адрасам Альгерда ЖукоўскагаАльгерд Жукоўскі — сын землеўласніка Рагачоўскага павета Магілёўскай губерні, рагачоўскага павятовага маршалка і паўстанца 1863 г. Аляксандра Янавіча Жукоўскага ад яго жонкі Клацільды Янаўны Цеханавецкай.: Магілёўская губ., пошта Довск, маёнтак Весолов, і пад апаскайАпаска — літаральна „павязка, звязка, скрутак“ — г.зн. бандэроль. прашу паслаць зараз два календары свае так-сама рускімі літарамі. Пасылаю два рублі восемдзесят чатыры кап. Ці друкуяце Маліноўскага кніжку?Маецца на ўвазе перакладзеная Гардзялкоўскай з польскай мовы на беларускую брашура Максіміліяна Маліноўскага „Як багацеюць чэшскія сяляне“ (1912) Паклон, Т. Г.»
Карысталася псеўданімамі «Зязюля» і «Т. Г.»«Т. Г.» — Тэрэза Гардзялкоўская.. Паводле даследаванняў Ірыны Гапоненкі, паказальным і характэрным з’яўляецца тое, што ва ўсіх тэкстах, перакладзеных з польскай мовы Тэрэзай Гардзялкоўскай (4 выданні), паланізмы ўжываюцца выключна рэдкаГапоненка, І. А. Лексіка беларускай літаратурнай мовы ХІХ — пачатку ХХ ст… С. 103.. Паводле ацэнкі філолагаў, пераклады Гардзялкоўскай вызначаюцца высокай дакладнасцю перадачы сродкамі беларускай мовы адметнасцяў твора — структуры тэксту і яго мастацка-вобразнай тканіныВоінаў, М. Беларускамоўныя пераклады твораў польскай літаратуры . Аляксандр Уласаў ахарактарызаваў Тэрэзу Гардзялкоўскую як «кабета тыпу Арэшчыхі».
Агульны тыраж усіх беларускамоўных кніг, выдадзеных за грошы Тэрэзы Гардзялкоўскай, склаў 22 400 экземпляраўПадлік тыражу зрабіў вучоны і пісьменнік Янка Саламевіч. Гл.: Кукавала Зязюля ў … Талачынскім лесе..
Пераклады і выданні
(з захаваннем тагачаснай арфаграфіі)