thumb|right|250px|Землі скальваў на сучаснай карце Скальвы (; ) — балтыйскае племя, якое жыло побач з прусамі, куршамі і пасля 13 стагоддзя з літоўцамі. Лічацца пераходнай этнамоўнай групай, якая была літуанізаваная ў 13 стагоддзі ў выніку працэсу пастаянных перасяленняў літоўскіх плямёнаўПрусс. Curche: этимология теонима, функции божества; проблематика установления культовых соответствий на почве обрядовой традиции восточно-балтийских, славянских и других индоевропейских народов, Роландас Крегждис, Studia Mythologica Slavica 12. Ljubljana, 249—320. Паводле Хроніцы Прускай зямлі, складзенай Пятром з Дуйсбурга каля 1326 года, скальвы ў 1240 годзе засялялі землі на поўдзень ад куршаў у ніжнім цячэнні Нёмана, празваныя Скаловіяй. Паводле прускіх хронік, назва племя паходзіць ад двух прускіх братоў па імі Схалаўа. Цэнтрам Скаловіі меркавана быў горад Нёман у Калінінградскай вобласці. Мяркуючы па пахавальных звычаях, скальвы былі блізкія да прусаў і куршаў і ў меншай ступені да літоўцаў і латышоў.

Катэгорыя:Балты Катэгорыя:Зніклыя народы Еўропы Катэгорыя:Гісторыя Калінінградскай вобласці